У Пінску ліквідавана каталіцкая духоўная семінарыя
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Выказвалася меркаванне, што семінарыя не перажыве перарэгістрацыю рэлігійных арганізацый у Беларусі.
Вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску прыпыніла сваю дзейнасць. Афіцыйна пра гэта не паведамлялася, аднак гэта было вядома ў колах духавенства. Цяпер з'явілася пацверджанне: у публікацыі Catholic.by аб рэкалекцыях для біскупаў пінская семінарыя, у якой прайшлі духоўныя практыкаванні, названа «былой».
Таксама на сайце Пінскай дыяцэзіі пазначана, што ў 2024 годзе семінарыя прыпыніла дзейнасць.
Верагодна, гэта стала першым сур'ёзным наступствам працэсу па перарэгістрацыі рэлігійных аб'яднанняў, арганізаваным беларускай дзяржавай. Раней некаторыя святары выказвалі меркаванне, што семінарыя «не перажыве» перарэгістрацыю. Паводле заканадаўства, арганізацыі, якія не могуць прайсці перарэгістрацыю, павінны быць ліквідаваныя.
У апошні час набор студэнтаў у пінскую семінарыю не праводзілі, а яе памяшканні выкарыстоўвалі для правядзення рэкалекцый ды іншых сустрэч.
Глабальнай прычынай, якая прывяла да прыпынення дзейнасці семінарыі, магла быць невялікая колькасць жадаючых стаць каталіцкімі святарамі. Хаця сёлета абітурыентаў было значна больш, чым у папярэднія гады.
Рэформу падрыхтоўкі да святарства ў Беларусі абвясцілі ў 2018 года, калі пінская семінарыя страціла статус міждыяцэзіяльнай.
Такім чынам, цяпер у Беларусі засталася адна каталіцкая семінарыя – Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семiнарыя ў Гродне.
Пінскую семінарыю заснаваў у 1925 годзе Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі. Яна дзейнічала да 1939 года – калі тэрыторыя Заходняй Беларусі апынулася пад кантролем камуністычнай дзяржавы, якая праводзіла палітыку ваяўнічага атэізму. Пасля падзення СССР адраджэнне і новае адкрыццё семінарыі адбылося ў 2001 годзе, дзякуючы намаганням кардынала Казіміра Свёнтэка.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён
-
Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце
-
У Мінску абвясцілі аб планах стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але... там ужо даўно ідзе будоўля