Біскуп набраў 1k падпісчыкаў у сацсетцы, хоць не зрабіў яшчэ ніводнага паста
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ці сапраўды гродзенскі ардынарый асабіста кіруе старонкай і ці можа яна быць фэйкавай?
Старонка ў Instagram новага біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя набрала ўжо звыш тысячы падпісчыкаў. Пры тым, што пакуль ніводнага адкрытага допісу на пабліку няма.
Аднак акаўнт праяўляе актыўнасць – час ад часу ставіць упадабанні допісам на іншых старонках.
Увогуле, дакладна невядома, ці сапраўды біскуп Уладзімір асабіста кіруе гэтым паблікам. Аднак пра тое, што ён не фэйкавы, могуць сведчыць упадабанні допісаў на іншых старонках і падпіскі. На дадзены момант акаўнт мае больш падпісак, чым падпісчыкаў – гэта таксама нетыпова для падобных паблікаў.

Праўда, сярод старонак у падпісках біскупа – амаль усе тэматычныя, гэта старонкі парафій і вернікаў. Ёсць сярод іх і свецкія паблікі: крамаў, сервісаў. Але яны ў большасці рэгіянальныя, Лідзкія – менавіта там доўгі час служыў святар да новага прызначэння.
Што ж, чакаем допісаў біскупа Уладзіміра, хоць і разумеем, што ў ардынарыя такой вялікай дыяцэзіі час на інтэрнэт вельмі абмежаваны. Але вернікам не хапае прысутнасці духавенства ў сацсетках, аб чым мы распавядалі раней.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі
-
Адбылася Імша беларускага епіскапату за мір для Украіны і Святой Зямлі – але непрыкметна
-
Моцнае слова на Вялікі пост арцыбіскупа Кандрусевіча: пра гандаль часам і пакаленне ахвяр
-
Падарыў бяздомнаму ружанец, пераемніку – плашч. Апошнія жэсты біскупа Казіміра Велікасельца