BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Топ-5 папулярных каналаў беларускіх святароў: ад экзарцызму да гісторыі

Лекцыі, казанні, канферэнцыі на беларускай і рускай мовах — ад вядомых святароў.

Падрыхтавалі кароткі агляд пяці найбольш папулярных каналаў у YouTube, якія вядуць беларускія каталіцкія святары. Высветлілася, што такіх каналаў зусім няшмат, а некаторыя ўжо даўно не абнаўляліся.

Пасля таго, як з прычыны загружанасці іншымі справамі часова перастаў рабіць новыя відэа з папулярнай серыі «Пропаведзі сельскага святара» ксёндз Яцэк Дубіцкі з Шарашова, у лідары па праглядах выйшлі іншыя каналы — расказваем пра іх. Мы выбралі тыя каналы, якія перыядычна абнаўляюцца і відэа якіх набіраюць больш за 1 тысячы праглядаў.

Хутка стаў папулярным канал «Голас душы» ксяндза Уладзіслава Завальнюка — адпраўленага на пенсію былога пробашча закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску. У сваіх відэа вядомы святар распавядае пра гісторыю, традыцыі, тлумачыць некаторыя важныя для вернікаў рэчы. Ксёндз Завальнюк вядзе свой канал на беларускай мове.

Відэа на рускай робяць іншыя вядомыя святары: ксёндз Юрый Санько, пробашч касцёла на Залатой Горцы ў Мінску, і ксёндз Юрый Жэгарын, пробашч касцёла ў Навагрудку. На канале Pax TV яны гавораць аб містычных рэчах, раскрываюць ўздзеянне на чалавека акультных практык, распавядаюць аб экзарцызме.

Вядуць свае каналы і тыя, хто служаць менавіта як экзарцысты. Ксёндз Аляксандр Жарнасек, пробашч парафіі ў Росіцы, выкладвае лекцыі на беларускай мове. А ксёндз Мікалай Ціхановіч, пробашч касцёла ў Глыбокім, запісвае казанні і канферэнцыі як на беларускай, так і на рускай мовах.

Адразу некалькі святароў робяць відэа для канала «Мужчыны святога Юзафа». Гэта, у прыватнасці, айцец Віталь Сапега, ксёндз Алег Хмылко, ксёндз Яўген Шымановіч, ксёндз Антон Лагунёнак, айцец Віктар Жук, ксёндз Яўген Амасёнак. Яны выступаюць з казаннямі і канферэнцыямі таксама на беларускай і на рускай мовах.

Калі мы забыліся пра нейкі папулярны канал, просім пазначыць гэта ў каментарах.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць