BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«У будні – 2-7 чалавек». Святар з Мінска пераехаў у Магілёў і дзеліцца ўражаннямі

«Як сказаў адзін са святароў, «табе яшчэ пашанцавала».

Пасля першага тыдня на новай пасадзе ў катэдральным касцёле ў Магілёве ксёндз з Мінска Аляксандр Улас падзяліўся ўражаннямі на сваёй старонцы. Нагадаем, ён з горыччу выказваўся аб пераводзе ў гэты горад.

Жыве святар проста ў касцельнай вежы. Яго агульныя ўражанні адным словам – «сумна», і гаворка не пра горад:

«Сум – пра іншае: пра храм і пра парафію. Кожны дзень – святая Імша. Кожны дзень – споведзь. Раніцай на службу прыходзіць ад двух да шасці чалавек, увечары – ад трох да сямі».

Святар адзначыў, што ў чацвер на вячэрняй адарацыі ён налічыў усяго 13 людзей, якія маліліся, а за ўвесь тыдзень да споведзі прыступіла толькі пяць чалавек – і ўсе яны прыйшлі толькі ў нядзелю:

«Але, як сказаў адзін са святароў, «табе яшчэ пашанцавала» – у яго за цэлы месяц не было ніводнага, хто прыйшоў да споведзі».

У каментарах святару выказалі малітоўную падтрымку. Некаторыя адзначылі, што «важная якасць, а не колькасць» вернікаў, і выказалі меркаванне, што «ёсць да чаго імкнуцца»:

«Ёсць над чым працаваць. Гарчычнае зерне, пасеянае ў зямлю, вырастае больш за іншыя дрэвы, так што і птушкі хаваюцца ў галінах. Вы творчы чалавек і класны святар. Вы зробіце ўсё, што будзе магчыма, для гэтых людзей і для ўсіх, хто яшчэ з'явіцца. Бог любіць пачынаць з малога».

Іншая верніца напісала, што «чула такое меркаванне – калі ты апынуўся на Магілёўшчыне, значыць, ты круты святар».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць