Беларусы ў Ватыкане ўдзельнічалі ў малітве аб аздараўленні Папы Францішка
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Канешне, мы далучылі да нашай малітвы просьбу аб Божай міласэрнасці для Беларусі і ўсяго свету».
Беларускія вернікі 28 лютага прынялі ўдзел у набажэнстве аб здароўі Святога Айца Францішка на ватыканскай плошчы. У той вечар малітву ўзначаліў прэфект Дыкастэрыі веравучэння кардынал Віктар Мануэль Фернандэс.
Андрэй і Вераніка Лугіны, якія адносяцца да Варшаўскага душпастырства беларусаў-католікаў замежжа, а цяпер падарожнічаюць у Рым, перад паездкай даведаліся, што кожны вечар на плошчы святога Пятра моляцца Ружанец у інтэнцыі Папы Францішка, і вырашылі абавязкова далучыцца ў першы ж дзень падарожжа.

«Набажэнства суправаджаў прыгожы спеў, і доўжылася яно каля гадзіны. Я ўпершыню ў Рыме і Ватыкане, і лічу вялікай Божай ласкай прыняць удзел у такой малітве. Хоць нагода нярадасная, бо мы ўсе хвалюемся за стан здароўя Папы, я адчуваю, што гэта благаслаўлёны час для Касцёла, бо мы выходзім па-за межы традыцыі і збіраемся па закліку сэрца», – гаворыць Вераніка.
Яна сведчыць, што гэта дапамагае наноў перажыць адчуванне еднасці і моцы Касцёла, гэта паказвае, што Касцёл жывы:
«Гэта вялікая радасць – быць сярод людзей, якія прыехалі з розных краін, гавораць на розных мовах, сярод духоўных асобаў і свецкіх вернікаў, якія яднаюцца ў малітве да нашага Айца за нашага Папу. І, канешне, мы далучылі да нашай малітвы просьбу аб Божай міласэрнасці для Беларусі і ўсяго свету».
Раніцай 1 сакавіка ў Ватыкане паведамілі, што Пантыфік правёў спакойную ноч пасля раптоўнага пагаршэння стану напярэдадні, калі Францішак перанёс прыступ бронхаспазму.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік