BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Святаром стаў былы футбаліст са Слоніма: «Добра, Пане, Ты перамог!»

У кар'еры цяперашняга святара – выступы ў вышэйшай лізе, Кубак Беларусі, адукацыя і праца, аднак ні ў чым хлопец не бачыў глыбокага сэнсу.

Прэзбітэрскае пасвячэнне брата Сяргея Гусара, манаха-капуцына, удзяліў 26 красавіка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч у парафіі святога Казіміра ў Маладзечне. Назаўтра, 27 красавіка, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, новы святар адправіў першую святую Імшу ў родным Слоніме.

 

Напярэдадні брат Сяргей у вялікім інтэрв'ю распавёў гісторыю свайго жыцця і паклікання.

Ён вядомы як экс-футбаліст МТЗ-РІПА і слонімскага «Камунальніка», сын паважанага ў Слоніме трэнера Аляксандра Гусара. У футбольнай кар'еры цяперашняга святара – выступы ў вышэйшай лізе нацыянальнага чэмпіянату, Кубак Беларусі, пазней – атрыманне некалькіх адукацый, праца на розных спецыяльнасцях, аднак гэта ўсё было не тое, чаго шукаў хлопец, ён адчуваў пустату, не бачыў глыбокага сэнсу.

У выніку, падчас Вялікага посту ён зрабіў сабе пастанову чытаць у дзень адзін раздел Святога Пісання. І калі прачытаў пытанне Пятра: «Што мы атрымаем, бо ўсё пакінулі і пайшлі за Табою?», а Хрыстос адказаў: «Хто пойдзе за Мною, будзе мець у сто разоў болей», зразумеў, што ўсё навокал не вартае таго, каб да яго імкнуцца.

«І я сказаў сам сабе: добра, Пане, Ты перамог, я іду за Табой!».

У хуткім часе, пасля пілігрымкі «Маладзечна – Будслаў» разам з капуцынамі, 28-гадовы Сяргей канчаткова ўпэўніўся ў сваім пакліканні і вырашыў далучыцца менавіта да гэтага ордэна. Айцец Сяргей пакуль будзе служыць у парафіі ў Маладзечне.

Фота: pio.by і betnews.by

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць