Беларус апынуўся перад канклавам на Імшы з кардыналамі і распавёў пра ўражанні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Цікава, што ён не католік, але веруючы навуковец. «Асабліва жадаў, каб новы Папа спрыяў добрым пераменам у Беларусі».
У базіліцы Святога Пятра раніцай 7 траўня на святой Імшы ў інтэнцыі выбару новага Пантыфіка, з якой пачаліся абрады канклаву, апынуўся беларус і выклаў адтуль фота. Гэта навуковец, які даўна запланаваў наведаць Ватыкан у гэтыя дні і яшчэ не ведаў у той час аб даце пачатку канклаву.
Таму на гэту асаблівую Імшу ён трапіў як бы выпадкова, але яна аказала на яго вялікае ўражанне, і цяпер удзельнік гістарычнай падзеі мяркуе, што ўсё гэта не было выпадковасцю.
Беларус папрасіў прадставіць яго як навукоўца Мікалая. Ён распавёў, што проста вырашыў прыйсці да базілікі рана раніцай, адстаяў чаргу, каб увайсці ў сабор, і ў выніку трапіў як раз на святую Імшу з кардыналамі – удзельнікамі канклаву, якія маліліся, просячы святла і моцы Духа Святога, каб быў выбраны Папа, «якога так патрабуюць Касцёл і чалавецтва, знаходзячыся на гэтым складаным павароце гісторыі». Гэта адзначыў кардынал Джавані Батыста Рэ, які ўзначальваў урачыстую Імшу ў інтэнцыі выбару новага Пантыфіка.
Цікава, што Мікалай – не католік, але веруючы чалавек і суадносіць сябе з Каталіцкай царквой:
«Я сур'ёзна стаўлюся да пытання веры, і хацеў прыехаць у Ватыкан не на экскурсію, а менавіта, каб трапіць на святую Імшу. Так і здарылася – прычым, на якую Імшу! Яна мяне вельмі ўразіла, бо тут я адчуў, што Каталіцкая царква – сапраўды усяленская, якая прадстаўляе ўсе кантыненты, увесь свет, і мае ўплыў на ўвесь свет».
Мікалай адзначыў, што ўбачыў у базіліцы мноства людзей з розных куткоў планеты. Яго ўразіла падчас Імшы, што кардыналы не замкнутыя ў сваіх інтарэсах, а шырока глядзяць на ўвесь свет – моляцца пра дабро для ўсяго чалавецтва. Як адзначалася ў афіцыйных паведамленнях, удзельнікі канклаву прасілі, «каб Бог даў Папу, які найлепш здолее абудзіць сумленні ўсіх і вызваліць маральную і духоўную энергію ў сённяшнім грамадстве».
«Падобныя просьбы да Бога далучаў і я – каб новы Папы спрыяў дабру для ўсяго чалавецтва, каб спыніліся войны, каб людзі на планеце не галадалі, каб свет станавіўся лепшым. Асабліва жадаў добрых пераменаў для Беларусі».
Безумоўна, у Мікалая было адчуванне важнасці падзеі, удзел у якой, ён упэўнены, адаб'ецца і на ягоным уласным жыцці.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Першымі беларусамі, якія сустрэліся з новым Папам Рымскім, сталі грэка-католікі
-
Нечакана заспяваў, прыехаў на мікрааўтобусе – новы Пантыфік ужо паспеў здзівіць свет
-
Упершыню за тры гады ў Мінску пасвечаны каталіцкі святар. Хто ён?
-
Новы Папа Рымскі ёсць у сацсетцы – паглядзелі, што ён посціць
-
Першыя словы новага Пантыфіка: Бог любіць нас, зло не пераможа