Фэст у Будславе вачыма пілігрымаў – топ-7 відэа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Галоўную Імшу ўзначаліў новы Апостальскі нунцый і ўпершыню звярнуўся да беларусаў.
У каталіцкім Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пры ўдзеле тысяч паломнікаў завяршыўся фэст у гонар цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. На галоўнай святой Імшы 5 ліпеня, як і чакалі вернікі, прысутнічаў новы Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыа Чэфалья.
У сваёй гаміліі ён упершыню звярнуўся да беларусаў: перадаў благаславенне ад Папы Рымскага Льва XIV, сказаў, што хоча ісці разам з католікамі Беларусі, «спазнаць аблічча гэтага жывога Касцёла».
Напрыканцы гаміліі, якую прадстаўнік Ватыкана прамовіў па-італьянску, ён звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці на беларускай мове:
«Няхай благаславіць вас Бог і да новых сустрэч!»
Ніжэй, пасля фота на аснове трансляцыі на канале Нацыянальнага санктуарыя, публікуем самыя яркія відэа з урачыстасці, якімі паспелі падзяліцца ў сацсетках пілігрымы.
Media
Related items
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве