BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі

Стала вядома, як любы жадаючы можа перадаць вязням прывітанне.

Апостальскі Нунцый у Беларусі (дыпламатычны прадстаўнік Ватыкана) і біскуп Віцебскі спрабавалі наведаць зняволенага ў калоніі святара айца Анджэя Юхневіча, які служыў у Віцебскай дыяцэзіі. Верагодна, Нунцый таксама меў намер сустрэцца з другім асуджаным беларускім святаром, ксяндзом Генрыхам Акалатовічам, які знаходзіцца ў той жа калоніі, дзе і айцец Анджэй.

Як даведаліся вернікі з крыніц, якія заслугоўваюць даверу, дыпламат Ватыкана арцыбіскуп Іньяцыа Чэфалья і біскуп Алег Буткевіч прыязджалі ў калонію ў Бабруйску, але там ім адмовілі ў спатканні са зняволенымі святарамі. Па якой прычыне і ці была папярэдняя дамоўленасць, што сустрэчу дазволяць – вернікам не вядома.

Гэтая інфармацыя вельмі важная для католікаў Беларусі, паколькі ва ўмовах маўчання і адсутнасці якой-небудзь афіцыйнай рэакцыі Касцёла на сітуацыю, у вернікаў магло скласціся ўражанне, што епіскапат і Нунцый не спрабуюць ніяк дапамагчы асуджаным святарам. Але цяпер стала зразумела, што гэта не так.

Акрамя таго, у вернікаў застаецца надзея, што хуткі візіт у Беларусь кардынала Клаўдыё Гуджэроці зможа паўплываць на хутчэйшае вызваленне святароў.

Тым часам, стала вядома, што вязням можна перадаць прывітанне з дапамогай мясцовага радыё. Гэта можа зрабіць любы жадаючы, даслаўшы СМС у буднія дні на кароткі нумар 9544 або праз старонку радыё ў сацсетцы. Таксама можна напісаць у бот радыё ў Telegram.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 30 Верасень 2025 11:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць