Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Абодва святары не прызнавалі сябе вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах.
Праз суткі пасля навіны аб вызваленні каталіцкіх святароў ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча афіцыйнай інфармацыі пра іх далейшы лёс пакуль не з'явілася. Аднак, як даведаліся вернікі, святароў адразу вывезлі за мяжу і цяпер яны знаходзяцца ў Ватыкане.
Тут чакаюцца сустрэчы з імі – у хуткім часе павінны з'явіцца афіцыйныя паведамленні. Калі святары змогуць вярнуцца ў Беларусь і што іх чакае далей – вернікам пакуль невядома.
Нагадаем, абодва святары не прызнавалі сябе вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах. Вернікі таксама лічылі прысуды несправядлівымі і маліліся аб больш хуткім вызваленні вязняў.
Экс-пробашч парафіі ў Валожыне ксёндз Акалатовіч быў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» і прабыў у зняволенні больш за два гады.
Былы пробашч парафіі ў Шуміліне айцец Юхневіч, якога першапачаткова затрымалі паводле палітычна матываваных артыкулаў, пазней быў абвінавачаны паводле артыкулаў пра нібыта палавыя стасункі з непаўналетнімі і асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі. Ён у зняволенні прабыў амаль паўтара года.
Увесь гэты час мы стараліся сачыць за лёсам святароў, інфармаваць пра іх, нагадваць аб несправядлівым зняволенні і неабходнасці малітвы аб больш хуткім вызваленні.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці
-
Дзень нараджэння ў зняволенні адзначыў каталіцкі святар у Беларусі