BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сімвалічна: Святло міра ў цемры на фоне калючага дроту перадалі ў Беларусь з Польшчы

Гэта адбылося на нейтральнай тэрыторыі паміж краінамі.

Увечары 17 снежня на нейтральнай тэрыторыі паміж Польшчай і Беларуссю адбылася перадача Бэтлеемскага агню беларускім каталіцкім скаўтам.

Гэта адбылося паміж пунктамі пропуску Кузніца Беластоцкая і Брузгі, паведамілі скаўты, якія атрымалі сімвал Раства Хрыстова ад польскіх скаўтаў.

Яго ўрачыста ўнясуць у катэдральны касцёл Гродна 18 снежня. Затым пачнецца «эстафета» па перадачы агню з Бэтлеема ў каталіцкія парафіі па ўсёй Беларусі, як мы распавядалі раней і публікавалі мапу з часам дастаўкі Святла міра.

Агонь з Бэтлеема атрымаюць больш за 150 парафій, паведамілі каталіцкія скаўты і выказалі падзяку памежным службам Беларусі і Польшчы за магчымасць перадачы агню на нейтральнай тэрыторыі. Фота цырымоніі атрымаліся сімвалічнымі: Святло міра перадалі ў цемры на фоне калючага дроту.

Media

Last modified onЧацвер, 18 Снежань 2025 11:21
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць