BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мінску пачынаюцца работы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыі

Раней паведамлялася, што парафія будзе вымушана шукаць часовае месца.

Дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», ва ўласнасці якога знаходзіцца не толькі Чырвоны касцёл у Мінску, але і храм на Кальварыйскіх могілках, пачынае работы па рэканструкцыі гэтага касцёла Узвышэння Святога Крыжа, а таксама капліц-пахавальняў і ўваходнай брамы.

Першым этапам стане выкананне абследавальніцкіх работ па аб'екце – як мы заўважылі, з'явіўся адпаведны тэндар па пошуку выканаўцы. Згодна з закупкай, гэтыя работы павінны пачацца ў другой палове лютага.

Пакуль гаворка ідзе толькі аб абследаванні тэхнічнага стану сцен, падмуркаў, даху, унутранага аздаблення, па выніках якога спецыялісты павінны выдаць заключэнне. Гэта значыць, што ў храме ўжо з'явяцца будаўнічыя рыштаванні. Ці зачыняць яго для вернікаў?

Ніякай публічнай інфармацыі пра гэта пакуль няма – ні ад дзяржарганізацый, ні ад парафіі. У пабліку супольнасці не размяшчалі аб'яў на гэты конт – на дадзены момант набажэнствы праходзяць без зменаў.

Аднак пра верагоднасць закрыцця касцёла на час работ мы казалі, калі распавядалі аб праекце рэканструкцыі (пазней яго рэалізацыю перанеслі на год – асноўныя працы павінны прайсці да канца 2026 году).

Затым здагадкі пацвердзіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Паводле яго, «парафія будзе вымушана шукаць часовае месца, паколькі дзяржаўная арганізацыя плануе там рамонт». Пасля гэтага сітуацыю ніяк афіцыйна не каментавалі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць