Кранальныя кадры: новыя святары благаславілі семінарыстаў і сваіх настаўнікаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Малады ксёндз падкрэсліў, што ў служэнні галоўнае не знешнія знакі, а сэрца святара.
29 траўня шэсць новапрэзбітараў, выпускнікоў Гродзенскай семінарыі, наведалі alma mater, каб адправіць прыміцыйную Імшу і ўдзяліць благаслаўленне. На пачатку Імшы ксёндз-рэктар Ян Раманоўскі павіншаваў маладых святароў і запрасіў іх надалей лічыць семінарыю сваім домам, паведаміла навучальная ўстанова на сваёй старонцы.
Эўхарыстыю ў семінарыі ўзначаліў ксёндз Максім Ваўчок з Мастоў, прызначаны вікарыем парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. А казанне прамовіў ксёндз Аляксей Ціхан з Ліды, якога біскуп накіраваў вікарыем у парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.
Малады ксёндз у сваёй прамове разважаў пра сутнасць святарства і важнасць унутранай духоўнасці. Ён падкрэсліў, што ў служэнні галоўнае не знешнія знакі, а сэрца святара.
Напрыканцы Імшы выкладчыкі і семінарысты атрымалі прыміцыйнае благаслаўленне ад новых святароў.
Тыдзень таму ў семінарыі адправілі прыміцыйную Імшу і ўдзялілі благаслаўленне двое новапрэзбітараў з Віцебскай дыяцэзіі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння