BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі

Цяпер арцыбіскуп эмерыт працягвае стацыянарнае лячэнне і ўжо адчувае сябе значна лепей.

Як даведаліся беларускія вернікі, 80-гадовы арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён знаходзіцца ў лякарні з-за праблем з сэрцам. Пра пагаршэнне здароўя шаноўнага іерарха стала вядома, калі ён не змог прыбыць на парафіяльнае свята ў Новалукомлі 25 ліпеня.

Арцыбіскуп тады перадаў парафіі віншавальны ліст, у якім адзначыў, што па стане здароўя і патрабаванні лекараў вымушаны заставацца пад назіраннем.

26 ліпеня, на свяце для пажылых людзей у катэдральным касцёле Мінска іерарх таксама не змог прысутнічаць – удзельнікам паведамілі, што ён у шпіталі.

Наколькі вядома вернікам, сітуацыя была сур'ёзная, але яе ўдалося стабілізаваць. Цяпер арцыбіскуп эмерыт працягвае стацыянарнае лячэнне і ўжо адчувае сябе значна лепей, чакае выпіскі на гэтым тыдні.

Нагадаем, акрамя праблем з сэрцам заслужаны іерарх мае анкалагічную хваробу, з рэцыдывам якой змагаецца ўжо амаль паўтара года.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць