У гомельскім касцёле адкрылася Нядзельная школа - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
А для самых маленькіх сёстры Маці Тэрэзы ладзяць заняткі ў Доме міласэрнасці па праграме «Добры пастыр».
У гомельскай рыма-каталіцкай царкве пачаліся заняткі ў Нядзельнай школе, дзе ў духу любові, без строгіх патрабаванняў і складаных правілаў дзяцей у даступнай гульнявой форме вучаць асновам хрысціянскай веры. Хлопцы і дзяўчаты малююць, спяваюць, рыхтуюць тэатральныя сцэнкі. Адна з груп дзяцей пачала падрыхтоўку да прыняцця Першай Камуніі.
А на самым першым занятку ў першым класе Нядзельнай школы дзеці даведаліся, што малітва - гэта размова з Богам, што праз Біблію Гасподзь звяртаецца да чалавека, і што людзям трэба берагчы прыроду - тварэнне Бога, быць удзячным за яе, кожную нядзелю прыходзіць у царкву - у госці да Бога.
З дзецьмі традыцыйна займаюцца Сёстры Місіянеркі Любові (сёстры Маці Тэрэзы). Цікава, што пра магчымасць наведвання Нядзельнай школы пробашча часам просяць не толькі бацькі-каталікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій.
- У Нядзельнай школе вучаць таксама пачынаць самастойныя адносіны з Ісусам - бо Ён самы лепшы сябар, які ніколі не падвядзе, заўсёды выслухае і зразумее, - кажа айцец Славамір. - Тады, крыху пасталеўшы, дзеці змогуць самі маліцца і ісці ў храм нават у тыя моманты, калі гэтага па нейкіх прычынах не робяць бацькі.
А пакуль святар заклікае бацькоў не дзівіцца таму, што некаторыя дзеці з неахвотай ходзяць у Нядзельную школу. Бо яны ва ўсім пакуль бяруць прыклад з мамы і таты. Калі бацькі не хочуць ісці ў царкву, яны не могуць патрабаваць гэтага ад дзяцей.
Нядзельная школа працуе ў гомельскім касцёле ўжо каля 20 гадоў. У апошні час у парафіі нараджалася шмат дзяцей: статыстыка нараджальнасці і смяротнасці ў мясцовых каталікоў, у адрозненні ад агульнарэспубліканскай, мае станоўчую дынаміку. Таму для маленькіх дзяцей, якім яшчэ рана ісці ў Нядзельную школу, у Доме міласэрнасці ладзяць заняткі па праграме «Добры пастыр».
Related items
-
Дзіўную нестыкоўку заўважылі ў беларускім і польскім перакладах Евангелля. Які з іх больш карэктны?
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?