7 лістапада юдэі, каталікі і праваслаўныя правялі «суботнік» на гомельскіх могілках - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Прадстаўнікі розных канфесій працавалі разам, каб аддаць даніну павагі продкам і зрабіць крок да адзінства.
Гомельская юдэйская рэлігійная суполка «Бэйт Яакаў», абласная габрэйская суполка «Ахдут», гомельская рыма-каталіцкая парафія Нараджэння Божай Маці і Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама «Гомельскі спецкамбінат» 7 лістапада правялі сумеснае добраўпарадкаванне закінутых Прудкоўскіх могілак у Гомелі. Гэта была ўжо другая падобная акцыя >>>
Дзесяткі магіл пад хрысціянскімі крыжамі і зоркамі Давіда на могілках «Прудкоўскія», дзе пахаванні вяліся ў 20-70 гадах мінулага стагоддзя, разбураныя вандаламі і часам, могілкі практычна цалкам зараслі. Таму прадстаўнікі розных канфесій зноў сабраліся разам, каб прыбраць зараслі і смецце.
- Могілкі - гэта святое месца, бо тут спачываюць продкі. Гэта месца памяці, аб якім трэба клапаціцца. І вельмі важна працаваць разам, каб рабіць крок да адзінства, таму што нягледзячы на веравызнанне, мы ўсе браты і сёстры ад аднаго Бога, які нас палюбіў, - сказаў вікарый гомельскай каталіцкай парафіі айцец Кшыштаф Запала.
У сваю чаргу адміністратар гомельскай сінагогі Ізраэль Пракапенка адзначыў:
- Вялікая колькасць габрэяў з'ехалі з Гомеля, дзе ў свой час габрэйскае насельніцтва складала больш за 65%. Засталося шмат закінутых магіл. Праўдзівая запаведзь кажа аб дапамозе чалавеку, які цябе ўжо не можа аддзячыць, таму сёння мы тут. І не важна, хто якія магілы прыбірае, мы спрабуем гэта зрабіць адзіным фронтам, каб звярнуць увагу гараджан на гэтую праблему. Гэта не канфесійная, а агульначалавечая адказнасць.
Дарэчы, у акцыі ўдзельнічаў і прафесійны арбарыст - прамысловы альпініст, які спецыялізуецца ў даглядзе за дрэвамі. Малады чалавек прадставіўся проста Паўлам і расказаў, што даведаўся пра акцыю ў інтэрнэце:
- Я вырашыў паўдзельнічаць, каб ўнесці свой уклад і прымяніць для добрай справы свае навыкі, рыштунак і тэхніку.
Цікава, што акцыя праходзіла 7 лістапада - у дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі 1917 года. Гэтая дата з'яўляецца дзяржаўным святам і выхадным днём у Беларусі. Аднак «суботнік» зусім не прымеркаваны да гэтай даты - яе абралі таму, што ў суботу веравызнанне не дазваляем працаваць юдэям, а ў нядзелю - хрысціянам. Пятніца ж - выхадны дзень - як раз усіх задаволіў.
Related items
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Рэдкі прыклад: праваслаўны хор спявае на беларускай, украінскай ды іншых мовах
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы