BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі падрыхтуюць спецыялістаў перадабортнага кансультавання жанчын

Да ўдзелу ў 3-дзённым семінары, які ўключае лекцыі, практыкум і трэнінг, запрашаюцца групы жадаючых.

«Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» сумесна з ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» плануе правесці навучальны семінар «Кансультаванне цяжарных жанчын у крызіснай сітуацыі: медыцынскія, псіхалагічныя і сацыяльныя аспекты». Семінар разлічаны на 30 аўдыторных гадзін, працягласць - 3 дні (другая палова дня пятніцы, субота, нядзеля).

Навучанне платнае (паводле ўсталяваных патрабаваннях пазабюджэтнай дзейнасці ўстановы адукацыі, па самаму мінімальнаму кошту) - ад 159 тысяч рублёў да 316 тысяч рублёў. Па заканчэнні ўдзельнікі семінара атрымаюць даведку ўстаноўленага ўзору аб навучанні ва ўстанове адукацыі, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці. Такім чынам, можа быць створаны прэцэдэнт у Беларусі - першы афіцыйны дакумент аб праходжанні павышэння кваліфікацыі па праблеме перадабортнага кансультавання жанчын.

Праграма семінара ўключае пытанні:

Дэмаграфічныя працэсы ў Беларусі: прычыны дэпапуляцыі

Духоўныя аспекты перапынення цяжарнасці

Нарматыўна-прававыя аспекты дзейнасці кансультантаў-валанцёраў ва УЗ

Асаблівасці жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы

Медыка-сацыяльныя аспекты аборту

Наступствы розных відаў аборту

Постабортны сіндром

Сутнасць і пагрозы кантрацэпцыі

Арганізацыйныя аспекты перадабортнага кансультавання

Сутнасць і методыка перадабортнага кансультавання (мэты, задачы, метады і г.д.) ·

Псіхалагічныя аспекты гатоўнасці да мацярынства

Комплексная дапамога жанчынам у крызіснай цяжарнасці

Узаемадзеянне з сацыяльнымі службамі

Асаблівасці работы на тэлефоне даверу

Прафілактычная работа з падлеткамі і моладдзю

Віды заняткаў: лекцыі, практыкум, трэнінг.

Заняткі будуць праходзіць у ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», Мінск, вул. П. Глебкі 88, для маючых патрэбу прадастаўляецца інтэрнат (па 4 чал. ў пакоі, выгоды на калідоры, кошт - 32 тыс. руб.) - папярэдняя заяўка абавязковая.

Семінар плануецца ў лістападзе-снежні 2014 па меры напаўнення групы, індывідуальныя і групавыя заяўкі арганізатары просяць дасылаць на эл.адрас: martyn.67@mail.ru з паметкай «заяўка на семінар кансультантаў» Мартынавай Ларысе Аркадзеўне па форме

Прозвішча, імя

Арганізацыя, горад пасада

Кантакты: эл.адрас, тэлефоны

Неабходнасць пражывання ў інтэрнаце.

Кантакты: Мартынава Ларыса Аркадзьеўна

80296206308

80297560453

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць