Эдуард Лімонаў выказаўся пра Еўропу, спасылаючыся на гомельскіх каталікоў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
У аснову свайго выступу палітык паклаў нядаўнюю прамову Папы Францішка ў Еўрапарламенце і СЕ.
Вядомы сваёй эпатажнасцю неадназначны расійскі пісьменнік і палітык Эдуард Лімонаў выступіў на сайце «Известий» з блогам «Бабуля Еўропа». У аснову свайго выступу палітык паклаў прамову Папы Францішка ў Еўрапарламенце і Савеце Еўропы. А пачаў Лімонаў свой тэкст з адсылкі на Гомельскі каталіцкі партал:
- Я з цяжкасцю знайшоў і не ў нас, але на сайце гомельскіх каталікоў, што ж такога абуральнага сказаў папа Францішак у Страсбургу 25 лістапада, што менавіта. Я высветліў таксама ў гомельскіх каталікоў, што папа выступаў у Страсбургу два разы (чытайце - Папа ў Еўрапарламенце: Еўропа - бясплодная ледзь жывая бабуля).
Ніжэй Лімонаў прыводзіць цытаты Папы, і піша, што "Рымскі пантыфік не быў бы пантыфікам рымскім, калі б не прапанаваў там жа, ў Страсбургу, і шэраг рэцэптаў па ажыўленні бабулі Еўропы»:
- Самы-самы рэцэпт выратавання бабулі і самы стары: «Захаваць Еўропу можа сям'я - адзіная, пладавітая і непарыўная, якая аб'ядноўвае элементы, якія даюць надзею на будучыню». Сем'і, як мы ведаем, развальваюцца па ўсёй Еўропе, і гэты інстытут сам, што называецца, на ладан дыхае. Усё ў большай модзе аднаполыя сем'і, яны, як вядома, пладавітымі не могуць быць па прыродзе сваёй. Але пантыфік павінен быў прапанаваць рэцэпт. Інакш які ж ён кіраўнік ўсіх каталікоў.
Далей Лімонаў перайшоў да ўласных думак, крытыкуючы Еўропу - izvestia.ru/news/580030
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу