Тэлеканал «Мір» зняў сюжэт пра гомельскіх скаўтаў [відэа]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Бацькі-каталікі разам са сваімі сынамі распавялі тэлевізійнікам, чаму яны ўступілі ў скаўтынг.
У выпуску навінаў міждзяржаўнай тэлекампаніі «Мір» выйшаў у эфір сюжэт аб уступленні ў скаўты бацькоў-каталікоў.
- Гэта было прыемным сюрпрызам. Відаць, самі бацькі ўбачылі ў скаўтынгу вялікую дапамогу для выхавання сваіх дзяцей і саміх сябе. Нашым мужчынам, я ўпэўнены, гэта будзе дапамога ў іх сямейным жыцці, - сказаў карэспандэнту ТК «Мір» гомельскі пробашч Славамір Ласкоўскі.
Самі скаўты кажуць, што сумесныя заняткі збліжаюць іх з сынамі, дазваляюць больш праводзіць час разам і вучыцца таму, як паводзіць сябе ў цяжкіх сітуацыях, гаворыцца ў сюжэце.
Скаўты плануюць, што хутка будуць прымаць у свае шэрагі не толькі мужчынскую палову парафіі, але і дзяўчынак з іх маці. Тады ў Беларусі з'явяцца сямейныя скаўцкія атрады.
Скаўцкі рух - сусветны юнацкі рух, які займаецца фізічным, духоўным і разумовым развіццём моладзі. Упершыню рух скаўтаў быў заснаваны ў 1907 годзе ў Вялікабрытаніі.
Media
Related items
-
«Хваліцца не новымі ракетамі і танкамі, а тым...» Беларускі біскуп распавёў пра сваю мару
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
Іншае меркаванне: не трэба баяцца Лабубу і астатніх цацак-«монстраў»
-
«Будзьце асцярожныя». Экзарцыст адказаў, ці небяспечныя Лабубу для дзяцей і дарослых
-
Былы святар паказаў, як дачка сустракала яго пасля двух гадоў зняволення