Біскуп Антоні Дзям'янка наведаў гомельскі касцёл і ўбачыў дзіцячую «Бэтлеемку» - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Таксама госць правёў невялікую катэхезу для дзяцей і раздаў ім нацельныя крыжыкі, асвячоныя Папам Францішкам.
28 снежня, у першую нядзелю пасля Раства, на свята Святой Сям'і, Гомель наведаў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Іерарх правёў у Гомелі цэлы дзень і ўзначаліў святыя імшы.
Біскуп падзякаваў пробашчу і вікарыю касцёла за іх пастырскае служэнне, пажадаў Божага благаслаўлення для таго, каб у хуткім часе ў Гомелі змаглі пабудаваць другую каталіцкую святыню і там маліцца, паабяцаў дапамогу ў гэтым.
- Шчыра дзякую і за вашы супольныя малітвы ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей, таксама вельмі важнае сведчанне вашых сужэнстваў аб прыняцці дзяцей і жыцця па хрысціянскіх каштоўнасцях, - звярнуўся да вернікаў біскуп. - На канец гэтага года і кожны дзень наступнага года жадаю блаславення Божага Дзіцяці, каб усе вашыя імкненні добрыя, шляхетныя, важныя - што адчуваеце ў сваім сэрцы - спраўдзіліся.
Таксама біскуп Антоні стаў гледачом «Бэтлеемкі», якую традыцыйна з дзецьмі рыхтуюць сёстры ордэна Маці Тэрэзы, правёў невялікую катэхезу для самых маленькіх парафіянаў і раздаў усім дзецям нацельныя крыжыкі, асвячоныя Папам Рымскім Францішкам. Акрамя таго, увечары біскуп наведаў у касцёле Калядны канцэрт музыкаў Гомельскай абласной філармоніі.
Related items
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Сімвалічна: Святло міра ў цемры на фоне калючага дроту перадалі ў Беларусь з Польшчы
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу