BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Італьянскі мастак напіша фрэску ў гомельскім касцёле, таксама ў храме з'явіцца арган

Фрэска адлюструе сцэну Апошняга суда, каб памяталі: жыццё заканчваецца смерцю, пасля якой - Суд Божы.

Чакаецца, што ў лютым вядомы італьянскі мастак Фабіа Нанэс зноў наведае Гомель. Нагадаем, больш за два гады таму ён распісаў алтарную частку мясцовай рыма-каталіцкай царквы велізарнай фрэскай. А зараз італьянскі майстар напіша ў гомельскім касцёле новую фрэску.

- Калі Бог дасць, да канца лютага ўжо будзем бачыць у касцёле новую фрэску на тэму Апошняга суда. Яна будзе на выхадзе з храма. Традыцыйна на выхадзе з касцёла малююць сцэну Апошняга суда, каб чалавек заўсёды памятаў, што жыццё заканчваецца смерцю, а пасля яе - Суд Божы: Неба або пекла. А выбар за табой, - тлумачыць пробашч.

А пазней, да свята Вялікадня, у гомельскім касцёле можа з'явіцца сапраўдны прафесійны арган, праўда, не механічны, а электронны. Так што ў храме можна будзе чуць сапраўдную арганную музыку. Інструмент будуць купляць за мяжой, паколькі ў Беларусі яны не вырабляюцца.

Грошы на аплату расходаў па роспісу касцёла і набыццё аргана будуць збіраць парафіяне.

Last modified onСерада, 14 Студзень 2015 09:54
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць