BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гомельскі пробашч: Папа Бэнэдыкт XVI нас вучыць, што дабро Царквы і воля Бога вышэй за ўласнае жыццё

Ён прыняў на сябе ўдары усякай праўдзівай і ілжывай крытыкі Царквы, адказваў любоўю на зло, быў з тымі, хто плача.

28 лютага Папа Бэнэдыкт XVI пакідае Пасад святога Пятра. У гэтую гістарычную для Царквы дату мы папрасілі дэкана Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата айца Славаміра Ласкоўскага пракаментаваць служэнне пантыфіка

- Сыход Папы Бэнэдыкта XVI для ўсіх нас - незвычайная падзея ў жыцці каталіцкай Царквы. З аднаго боку, на гэта так і глядзім, з другога боку - гэты мудры, святы і пакорлівы пастыр нас вучыць, што дабро Царквы і воля Бога вышэй за ўласнае жыццё.

Ён вучыў нас, што ва ўсім трэба давярацца Госпаду, спадзявацца на Ягоную ласку, Ягоны провід. Ён вучыў, што вышэй за ўсе даброты, якія трэба даць чалавеку, - гэта абвяшчэнне Евангелля. Гэта першая справа любові: прывесці іншых да Ісуса. Гэта вучыць нас быць устойлівымі ў веры, пазбягаць спакусы падабацца свету. Ён прыняў на сябе ўдары усякай праўдзівай і ілжывай крытыкі Касцёла. Адказваў любоўю на зло, быў з тымі, хто плача.

У апошняй прамове Папа сказаў, што сыходзіць не для таго, каб пакінуць крыж, але новым чынам застаецца ля распятага Госпада. Бог кіруе Царквой, яе падтрымлівае і перш за ўсё - у самыя складаныя перыяды. Застаецца наша малітва за Папу Бэнэдыкта XVI і за выбар ягонага спадчынніка.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць