Курсы «Мова нанова» выклікалі вялікую цікавасць гомельцаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Заняткі ў Гомелі ладзяцца па нядзелях у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.
У нядзелю ў Гомелі прайшлі першыя заняткі бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова». Такім чынам, Гомель стаў апошнім з абласных цэнтраў, дзе адкрыліся курсы, заснаваныя філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама заняткі праходзяць у Мінску і яшчэ дзевяці гарадах.
Першыя заняткі ў Гомелі стварылі сапраўдны аншлаг, іх наведалі каля 70 чалавек, у тым ліку некалькі парафіянаў гомельскага касцёла, а ў асноўным - моладзь.
- Прыемна, што на курсы прыходзяць людзі незаангажаваныя, што прыходзяць рускамоўныя, што гэта не «свая тусоўка». Таму што ў гэтым наша мэта - прывабліваць новых людзей да беларускай мовы, культуры, - зазначыў для інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Глеб Лабадзенка. - Кожны раз мы прапаноўваем нешта новае, большасць тэм выбіраецца пад гасцей. Напрыклад, калі гаворым на тэму кавярні ці рэстарана - то запрашаем адпаведна беларускамоўнага афіцыянта. Стараемся, каб былі музыкі, было маленькае свята раз на тыдзень.
Канцэпцыя курсаў - неакадэмічнае вывучэнне мовы, робіцца гэта ў інтэрактыўных формах. Заняткі ў Гомелі ладзяцца па нядзелях у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. Вядучыя курсаў - журналісты Мікола Бянько і Юлія Сівец.
Media
Related items
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу