BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Вядомы італьянскі мастак напісаў фрэску ў гомельскім касцёле - ФОТА

На карціне намаляваны справы міласэрнасці, якім вучыць Хрыстос і праз якія ідзе дарога ў Валадарства Нябеснае.

Італьянскі іканапісец і мастак Фабіа Нанэс завяршыў працу ў Гомелі. Нагадаем, у мясцовай рыма-каталіцкай царкве ён разам са сваім сынам Ізмаілам распісваў сцяну фрэскай на тэму Апакаліпсісу (гл. ФОТА >>>).

Вось што распавёў пра сваю працу сам аўтар. Кампазіцыя ўяўляе другое прышэсце Ісуса Хрыста. Першае Яго прышэсце было звязана з міласэрнасцю, любоўю, да якой Ён заклікае. А другое прышэсце будзе звязана з Судом, які падзеліць на тых, хто прыняў запрашэнне ад Бога, і на тых, хто не захацеў зрабіць гэта. Бо кожны мае свабоду, кожны вырашае сам. І крытэрыем гэтага суда будуць справы міласэрнасці, любові. Дванаццаць апосталаў разам з Езусам засядаюць на гэтым судзе.

Бачым на карціне памерлых, якія ўваскрасаюць, таксама прадстаўлена пекла - месца жудаснае, так як тыя, хто там знаходзяцца, поўныя нянавісці. І грэх робіць іх вязнямі, звязвае, таму на гэтых людзей накладзеныя ланцугі. Гэтыя людзі таксама атрымаюць цела на Апошнім судзе, але целы гэтыя будуць страшнымі. Гэтыя людзі вельмі злыя і поўныя нянавісці, безнадзейнасці. Бог не можа прыняць да Сябе тых, хто гэтага не хоча.

Справы міласэрнасці, праз якія праходзіць шлях у Царства Нябеснае, і пра якія кажа сам Хрыстос, таксама намаляваны на карціне: накарміць галоднага, напаіць прагнучага, апрануць голага, наведаць хворага і зняволенага, даць прытулак вандроўніку.

Сярод праведнікаў - Панна Марыя, якая з першага па другое прышэсце Хрыста вельмі шмат моліцца і працуе над тым, каб дапамагчы ва ўзрастанні ў веры іншым. Бачым і таго злачынцу, якога ўкрыжавалі разам з Езусам, і які навярнуўся перад смерцю. Відаць таксама, як агонь Божага суда ідзе ад Езуса. А вакол Яго - серафімы, якія прадстаўляюць любоў, і яшчэ два анёлы, якія абвяшчаюць прысуд.

- Калі вернікі пасля Імшы будуць выходзіць з храма, фрэска будзе нагадваць ім пра тое, што яшчэ ёсць час Божай міласэрнасці. Але прыйдзе момант, калі надыдзе час Суда. Таму не трэба адкладаць на заўтра справы міласэрнасці, - даў наказ мастак.

Дарэчы, як сапраўдны іканапісец, Фабіа Нанэс не пакідае подпісы на сваіх працах, бо лічыць сябе проста слугой Божым.

Last modified onПанядзелак, 23 Люты 2015 11:25
Каментары   
+2 #1 гость 2015-03-03 18:21
Очень хорошая фреска, спасибо, что есть объяснения, а то так трудно понять несведущим ;-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць