Гомельская і Брэсцкая вобласці маюць патрэбу яшчэ мінімум у 15 касцёлах
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Вясковыя вернікі ўсё часцей селяцца ў новых мікрараёнах гарадоў, дзе патрэбна будаваць святыні.
Агульнаеўрапейскія тэндэнцыі ўнутранай міграцыі насельніцтва актуальныя і ў Беларусі: вёскі выміраюць, іх жыхары ўсё часцей пераязджаюць у гарады. Гэта стала новым выклікам і для Касцёла. Аб патрэбах дыяцэзіі ў новых святынях Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё распавёў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
- Мы жывём у тыя часы, калі існуе вельмі моцная міграцыя з вёсак у гарады, і не толькі раённыя, але найбольш у буйныя. У Пінскай дыяцэзіі вельмі імкліва развіваюцца такія гарады як: Брэст, Гомель, Мазыр, Пінск, Баранавічы, Светлагорск, Кобрын. Вясковыя парафіі паволі колькасна змяншаюцца. Маладыя людзі, а таксама вернікі сярэдняга ўзросту перабіраюцца жыць у новыя мікрараёны вялікіх гарадоў. І прысутнасць католікаў у гэтых мікрараёнах, як і прадстаўнікоў іншых канфесій, павінна быць. Пераязджаюць сем’і, нараджаюцца дзеці, і ім таксама трэба забяспечыць духоўны падмурак. Таму лічу, што на сённяшні час у новых мікрараёнах толькі названых гарадоў трэбна пабудаваць мінімум яшчэ 15 святыняў. Мы не хочам будаваць вялікіх касцёлаў, напрыклад, як Пінская катэдра, патрэбныя храмы меншых памераў. І бачым, што там, дзе ўжо збудаваныя такія касцёлы – напрыклад, у Брэсце касцёл св. Юзафа, у Баранавічах касцёл Маці Божай Фацімскай – яны адразу запаўняюцца вернікамі, - тлумачыць біскуп.
Нядаўна ён меў сустрэчу з мясцовымі ўладамі ў Гомелі па пытанні будаўніцтва святыні. Ёсць надзея, што гэтае спатканне зрушыць пытанні з мёртвай кропкі і зямля пад новы касцёл будзе выдзелена ў хуткім часе.
Нагадаем, у Жлобіне цяпер завяршаецца будаўніцтва новага касцёла.
Related items
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Упершыню за апошнія гады католікам у Баранавічах дазволілі правесці Крыжовы шлях вуліцамі горада
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе