BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У пілігрымку з Брэста ў Будслаў пойдуць больш за 50 чалавек [матывуючае ВІДЭА]

Пілігрымка пройдзе 537 кіламетраў за 16 дзён + МАРШРУТ.

Скончана рэгістрацыя ў самае доўгае ў Беларусі паломніцтва Брэст - Баранавічы - Будслаў, якое выходзіць 18 чэрвеня ў 6.30 з Брэста (парафія Маці Божай Валадаркі), 25 чэрвеня ў 6.30 - з Баранавічаў (парафія Маці Божай Фацімскай). На ўсю дыстанцыю з Брэста ў Будслаў запісаліся больш за 50 чалавек. Пілігрымка ўключае 16 дзён шляху, адлегласць 537 км. Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29709 00 93 (а. Павел) і на старонцы vk.com/club54073674.

Урачыстасці ў Будславе ў 2015 годзе запланаваны на 3-4 ліпеня і пройдуць пад дэвізам «Марыя - прытулак грэшных». Плануецца, што ў гэтым годзе пілігрымка Пінскай дыяцэзіі ў Будслаў стане нашмат даўжэйшай і пачнецца не з Баранавічаў, як звычайна, а з Брэсту. Такім чынам, яе ўдзельнікі пераадолеюць больш за 500 кіламетраў і пройдуць найдаўжэйшым у Беларусі шляхам да Маці Божай Будслаўскай. Аднаўленне пілігрымкі стане асаблівым момантам у святкаванні 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі.

Чытайце таксама: Да паломніцтва ў Будслаў выпусцілі спеўнік пілігрыма для Android

План трасы ХХІІ пілігрымкі да санктуарыя Маці Божай Будслаўскай 18.06 - 3.07.2015 Брэст - Баранавічы - Будслаў

ПЕРШЫ ДЗЕНЬ - 18.06 – БРЭСТ – ПЕЛІШЧА (34 км)

ДРУГІ ДЗЕНЬ - 19.06 – ПЕЛІШЧА – КОБРЫН (36 км)

ТРЭЦІ ДЗЕНЬ - 20.06 – КОБРЫН – ПРУЖАНЫ (39 км)

ЧАЦВЁРТЫ ДЗЕНЬ - 21.06 – ПРУЖАНЫ – БЯРОЗА (39 км)

ПЯТЫ ДЗЕНЬ - 22.06 – БЯРОЗА – ІВАЦЭВІЧЫ (31 км)

ШОСТЫ ДЗЕНЬ - 23.06 – ІВАЦЭВІЧЫ – ЛЯСНАЯ (42 км)

СЁМЫ ДЗЕНЬ - 24.06 – ЛЯСНАЯ – БАРАНАВІЧЫ (24 км)

ВОСЬМЫ ДЗЕНЬ - 25.06 – БАРАНАВІЧЫ – ПАЛАНЭЧКА (33 км)

ДЗЕВЯТЫ ДЗЕНЬ - 26.06 – ПАЛАНЭЧКА – ЯРЭМІЧЫ (31 км)

ДЗЕСЯТЫ ДЗЕНЬ - 27.06 – ЯРЭМІЧЫ – ДЗЕРАЎНОЕ (30 км)

АДЗІНАЦЦАТЫ - 28.06 – ДЗЕРАЎНОЕ – ІВЯНЕЦ (29 км)

ДВАНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ - 29.06 – ІВЯНЕЦ – РАКАЎ (27 км)

ТРЫНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ - 30.06 – РАКАЎ – РАДАШКОВІЧЫ (30 км)

ЧАТЫРНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ - 1.07 – РАДАШКОВІЧЫ – ІЛЛЯ (41 км)

ПЯТНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ - 2.07 – ІЛЛЯ – ДАЎГІНАВА (32 км)

ШАСНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ – 3.07 – ДАЎГІНАВА – БУДСЛАЎ (18 км)

Як распавёў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, некалі пілігрымку з Брэста ўжо арганізоўвалі, але па шэрагу прычын яна не датрывала да сённяшніх часоў. Усё ж такі адлегласць - больш за 500 кіламетраў. Таксама, час - другая палова чэрвеня - вельмі каштоўны і дарагі для кожнага. Па-трэцяе, сапраўды, трэба мець запал і добрую кандыцыю, каб прайсці такую адлегласць. Бо пілігрымы, хаця і маюць падрыхтоўку і забеспячэнне, прабываюць у сапраўды спартанцкіх умовах.

Але біскуп упэўнены, што арганізатар пілігрымкі - малады ксёндз Павел Рудзьман - чалавек ініцыятыўны, які не баіцца цяжкасцяў, працуе з моладдзю, любіць і разумее яе, здолее арганізаваць пілігрымку. А ў шлях адправіцца не толькі моладзь, але і людзі рознага ўзросту.

- У большай частцы пілігрымка будзе праходзіць па тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі, якая ў гэтым годзе перажывае круглую дату - 90-годдзе з дня паўстання дыяцэзіі. І таму яна стане асаблівым знакам для многіх - і пілігрымаў, і тых, хто будзе з імі спаткацца. Гэта круглая дата дадзена нам, каб перажыць яе больш рупліва ў веры, каб больш задумацца пра нашу духоўную хрысціянскую спадчыну, узгадаць тых душпастыраў, якія ахвярна працавалі, памаліцца за іх, узгадаць іх прыклад, які яны давалі падчас розных неспрыяльных для Касцёла ўмоў. Чалавек не жыве на адзінокім востраве, яго акружаюць людзі. І, можа, гэта пілігрымка, высілак маладых людзей, будзе незвычайным знакам для тых, хто яшчэ не паставіў Бога, Хрыста на першае месца, для каго пакуль багацце, здароўе, кар’ера, іншыя каштоўнасці важнейшыя. І гэта пілігрымка будзе знакам аднаўлення веры і яе дынамізму ў Пінскім Касцёле, - тлумачыць біскуп Антоні.

Канешне, не абавязкова ўсім пілігрымам трэба будзе ісці з Брэста - далучыцца можна будзе па дарозе ў Баранавічах, Івянцы, Ракаве, іншых мясцінах. Дарэчы, у мінулым годзе пілігрымка Пінскай дыяцэзіі «Баранавічы - Будслаў» стала самай шматлікай і складалася з больш чым 400 вернікаў + ФОТА, ВІДЭА >>>

Media

Last modified onПанядзелак, 08 Чэрвень 2015 13:04
Каментары   
+1 #4 Стаўпецкі чалавек 2015-05-22 09:21
Правільна па-беларуску - ДЗЕРАЎНАЯ Стаўбцоўскаг раёну
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #3 Павел 2015-04-03 22:03
Цытую Екатерина:
здравствуйте! скажите,а как можно и где присоединиться к пилигримке?и что для этого нужно? заранее спасибо

Слава Христу! Где-то к концу весны появится информация о точной дате пилигримки, маршрут и координаты для записи. Как только это случится, мы разместим информацию на сайте ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #2 Екатерина 2015-04-03 16:56
здравствуйте! скажите,а как можно и где присоединиться к пилигримке?и что для этого нужно? заранее спасибо
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 іра 2015-03-28 12:40
Супер!!!! Сапраўды трэба прасіць Духа!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць