BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Католікі святкуюць Пальмавую нядзелю: Ісус заклікае выйсці з натоўпу - ФОТА

Вербныя і пальмавыя галіны з'яўляюцца не магічнай абаронай ад праблем, а знакам Божай любові і міласэрнасці.

29 сакавіка католікі святкуюць Пальмавую нядзелю (у мясцовай традыцыі - Вербную). У гэты дзень у касцёлах праходзяць урачыстыя службы з асвячэннем галін, з якімі вернікі прыходзяць у святыні. У гомельскай парафіі ў Пальмавую нядзелю правялі Хросны ход вакол касцёла з сапраўднымі пальмамі, дарэчы, знойдзенымі ў Беларусі. Асвячоныя пальмы раздалі неакатэхуменам з першай суполкі, якія завяршылі свой этап абнаўлення хросту Reditio Simboli.

- Тое, што ідзем сёння з гэтымі галінкамі - гэта знак для іншых, што мы хрысціяне, а не магічная абарона ад праблем. Наадварот, гэта напамін таго, што мы з'яўляемся вучнямі Ісуса Хрыста, таго, што мы кранутыя любоўю Бога і Яго міласэрнасцю, і закліканы абвяшчаць Яго любоў іншым, - падкрэсліў пробашч парафіі айцец Славамір, пачынаючы службу.

Ён адзначыў, што ў час працэсіі з пальмамі мы выказваем радасць ў адносінах да Ісуса, нягледзячы на снег, які ішоў у той час:

- Ён наадварот з'яўляецца знакам ласкі, мы радуемся гэтым невялікім цяжкасцям, таму што пачынаем Вялікі Тыдзень - мукі Госпада нашага Ісуса Хрыста. Гэтыя 40 дзён посту прыводзяць нас да сённяшняга дня, да таго, што з'яўляецца сэрцам Касцёла. Без Вялікадня няма жыцця, калі Езус не ўваскрос - марная наша вера.

У Пальмавую нядзелю - урачысты Уваход Гасподні ў Ерусалім - натоўп радасна вітаў Ісуса, а ўжо праз некалькі дзён патрабаваў укрыжаваць Яго.

- Ісус заклікае не жыць у натоўпе, прыняць у сваё сэрца Выратаванне, навярнуцца, стаць на калені перад Богам: Госпадзі, памілуй мяне, я зграшыў. Каб прыняць Камунію, якая з'яўляецца ежай для таго, каб быць умацаваным у веры. Мы не можам ісці ў Нябесны Ерусалім, жывучы ў натоўпе, робячы тое, што робіць натоўп, жадаючы ўсяго, акрамя Бога: жыць без праблем, без пакут, адпачываць, забаўляцца. А сёння Ісус кажа: Я прыйшоў вырваць цябе з з натоўпу, з повязяў граху. Заклікаю рэальна адкрыць сваё жыццё, сваё сэрца для Хрыста, таму што Ён вельмі любіць кожнага з нас, - сказаў айцец Славамір.

Last modified onПанядзелак, 30 Сакавік 2015 10:35
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць