BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Біскуп на новы навучальны год: факультатывы і гурткі не могуць замяніць катэхізацыю

«Першым асяроддзем, дзе перадаецца вера і адбываецца пазнанне Пана Бога, з'яўляецца сям'я».

Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка звярнуўся да вернікаў з пастырскім пасланнем на пачатак Катэхетычнага года.

Мы таксама пачынаем новы катэхетычны год. Варта ўсвядоміць важнае значэнне катэхізацыі і яе істоту. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла кажа, што ў цэнтры катэхізацыі знаходзіцца асоба Езуса Хрыста. Катэхізаваць – значыць адкрываць адвечны Божы план збаўлення, пазнаваць Хрыста і ўзбуджаць жаданне Яго пазнання. З гэтага нараджаецца прагненне евангелізацыі і імкненне прывесці іншых людзей да веры (пар. ККК 426–429). Паводле слоў св. Аўгустына, катэхізаваць – гэта “аддаць наш голас Езусу, каб Ён прамаўляў праз нас”.

Першым асяроддзем, дзе перадаецца вера і адбываецца пазнанне Пана Бога, з’яўляецца сям’я. Бацькі – гэта першыя выхаваўцы і настаўнікі веры для сваіх дзяцей. Да бацькоў асаблівым чынам звернуты заклік Езуса Хрыста: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такім належыць Валадарства Божае” (Мк 10, 14).

Я прашу вас, дарагія бацькі, каб вы разам са сваімі дзецьмі кожную нядзелю ўдзельнічалі ў святой Імшы, рэгулярна прыступалі да святых Сакрамэнтаў, разам маліліся і давалі дзецям прыклад глыбокай і жывой веры. Вам таксама належыць паклапаціцца аб іх сістэматычнай катэхізацыі. Ніякія знешнія фактары, як, напрыклад, недахоп часу, дадатковыя заняткі і факультатывы ў школе, удзел у спартыўных гуртках, вывучэнне замежных моваў не могуць вызваліць ад абавязку пазнавання Хрыста і Яго вучэння. Невыкананне гэтага абавязку з’яўляецца грахом, які кладзецца на сумленне дзяцей, моладзі, іх бацькоў і хросных.

Дарагія дзеці і моладзь! Я звяртаюся да вас з гарачай просьбай палюбіць заняткі рэлігіі і старанна, кожны тыдзень удзельнічаць у іх у вашых парафіях. Бог вас чакае і прагне напоўніць сваёй любоўю. На пачатку навучальнага года я жадаю ўсім вам шмат радасці ў пазнаванні Бога і пераадоленні розных жыццёвых цяжкасцяў.

Поўны тэкст паслання чытайце на Catholic.by >>>

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць