ФОТА: каля 40 дзяцей вучацца веры ў гомельскім касцёле
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (6)
Для самых маленькіх праводзяцца заняткі па праграме «Добры пастыр».
У нядзелю ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве пачаліся заняткі ў Нядзельнай школе, дзе ў духу любові, без строгіх патрабаванняў і складаных правілаў дзяцей у даступнай гульнявой форме вучаць асновам хрысціянскай веры. Дзеці малююць, спяваюць, рыхтуюць тэатральныя сцэнкі. Адна з груп дзяцей пачала падрыхтоўку да прыняцця Першай камуніі.
Нядзельная школа працуе ў гомельскім касцёле ўжо больш за 20 гадоў. Для маленькіх дзяцей, якім яшчэ рана ісці ў Нядзельную школу, у Доме міласэрнасці праводзяцца заняткі па праграме «Добры пастыр». У цэлым нядзельную катэхізацыю у гомельскай каталіцкай парафіі праходзяць каля 40 дзяцей.
- У Нядзельнай школе вучаць таксама пачынаць самастойныя адносіны з Ісусам - бо Ён самы лепшы сябар, які ніколі не падвядзе, заўсёды выслухае і зразумее, - кажа пробашч, айцец Славамір. - Тады, трошкі пасталеўшы, дзеці змогуць самі маліцца і ісці ў святыню нават у тыя моманты, калі гэтага па нейкіх прычынах не робяць бацькі.
Related items
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
Слишком рано, наверное
Лучше подойти после Мессы в воскресенье и уточнить :)
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу