BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кніга маці 18 дзяцей перакладзена для выдання ў Беларусі

Пачалася падрыхтоўка кнігі да выдання, працягваецца збор ахвяраванняў на друк тыража.

Завершаны пераклад для выдання ў Беларусі кнігі маці 18 дзяцей «Як жыць шчасліва з 1, 2, 3... дзецьмі». Нагадаем, аўтар кнігі - 49-гадовая іспанка Роза Піч (Rosa Pich) нарадзіла 18 дзяцей, але трое з іх памерлі, і цяпер у сям'і Розы і Хасэ-Марыі Пасціга - адной з самых вялікіх у Еўропе - 15 дзяцей узростам ад 4 да 22 гадоў. Шматдзетныя сужэнцы-католікі не толькі працуюць і выхоўваюць дзяцей, але і прымаюць актыўны ўдзел у працы IFFD - Міжнароднай Федэрацыі ўмацавання сем'яў.

Нагадаем, пасля аб'явы пра збор ахвяраванняў, адгукнуліся некалькі чалавек з Беларусі, а таксама парафіянка аднаго з каталіцкіх храмаў Масквы, маці траіх дзяцей Алена. Нягледзячы на тое, што кнігу перакладаюць на беларускую мову, расіянка перадала досыць буйную суму - больш, чым удалося сабраць ва ўсёй гомельскай парафіі. Алена патлумачыла па нашай просьбе свой жэст:

- Грошы - яны такія непастаянныя, то прыходзяць, то сыходзяць... Думаю, гэтая кніга дапаможа, у першую чаргу, жанчынам адысці ад стэрэатыпаў у пытаннях нараджэння і выхавання дзяцей. У нас з мужам дзяцей трое, і я ніколі не забуду здзіўленне сярод сваякоў і знаёмых, якія даведаліся, што мы збіраемся нарадзіць другога дзіцяці. А ўжо калі праз год у нас нарадзіўся трэці, для некаторых быў шок... Як можна нараджаць у такі час і наогул навошта?! Затое ў нас з'явіліся паслядоўнікі. І нават адна жанчына перадумала рабіць аборт.

Такім чынам, дзякуючы Алене, гомельскім парафіянам і некалькім католікам з іншых гарадоў Беларусі, былі цалкам сабраны грошы на пераклад кнігі, які выканала дасведчаная перакладчыца Юлія Шэдзько, і пачаты збор сродкаў на друк накладу у тысячу асобнікаў.

Калі ў сям'і Хасэ-Марыі і Розы нарадзілася іх першая дачка, лекары не давалі ёй і трох гадоў жыцця: у немаўляці былі праблемы з сэрцам. Разам з тым дзяўчынка выжыла на радасць бацькам, братам і сёстрам, якія нарадзіліся пазней. Праблемы з сэрцам мелі яшчэ двое дзяцей, і Гасподзь забраў іх да сябе, калі ім было толькі дзесяць дзён і паўтара гады. Дзяўчынка-першынец пражыла 20 гадоў. І лекары, і некаторыя сябры не раілі сужэнцам наогул мець дзяцей.

- Але Гасподзь мае свае планы. Ніхто не можа вырашаць пытанне - колькі муж і жонка павінны ці не павінны мець дзяцей. Гэта вырашаецца толькі паміж мужам і жонкай, - адзначае Роза.

Кніга «Як жыць шчасліва з 1, 2, 3... дзецьмі» ўжо перакладзеная на 10 моваў свету, у тым ліку карэйскую, неўзабаве будуць апублікаваныя англійскі, кітайскі, партугальскі і польскі пераклады. Па ініцыятыве католікаў з Гомеля, якія сустракаліся з сям'ёй Хасэ-Марыі і Розы, рыхтуецца яе выданне на беларускай мове. Роза падарыла аўтарскія правы на кнігу і падтрымала ідэю перакладу яе на беларускую мову без прэтэнзіі на ганарар.

«Адно дзіця – адзін свет. 16 дзяцей – больш прыгод. Кожнае новае дзіця – новая прыгода. Калі ў мяне нараджаецца дзіця – у мяне пачынаецца новае жыццё», - гаворыць Роза.

У чым жа сакрэт такога аптымізму, жыццёвай энергіі, сілы, любові, часу на ўсё гэтай жанчыны? Роза пагадзілася раскрыць нам свой сакрэт. «Вы гатовыя выслухаць мой сакрэт? Ён такі. Прачынаюся я заўсёды рана, і іду на Святую Імшу. Пасля Імшы паўгадзіны малюся – за кожнага са сваіх дзяцей, за мужа, за сябе, за працу, за тых людзей, якія прасілі памаліцца, за грамадскую працу. А калі не малюся – адчуваю сябе больш стомленай і нервовай. Калі ў галаве хаос – чытаю псалмы, ці «Шлях» Хосэмарыі Эскрывы, іншую духоўную літаратуру. І тады я натхняюся», - падзялілася Роза.

Што самае цяжкае ў жыцці? «Калі ты ўспрымаеш усё, як магчымасці, у тым ліку для таго, каб удасканаліцца, то нічога. Час ад часу бываюць крызісы, сужэнцы могуць паспрачацца, але важна мець даверлівыя стасункі, умець размаўляць. У бацькі і маці павінен быць нейкі час, прысвечаны адзін аднаму, калі яны могуць спакойна пагаварыць ці пагуляць разам. Калі дзеці бачаць, што бацькі разам – то ўся сям'я спакойная. Калі дзеці бачаць, што бацькі разам – яны таксама праз гэта вучацца нармальным стасункам. Важна умець прабачаць, прасіць прабачэння – як адзін у аднаго, так і ў дзяцей», - падкрэсліла жанчына.

Тыя, хто хоча дапамагчы і жыве не ў Гомелі, могуць пакідаць каментары са сваімі кантактамі на гэтай старонцы або звязацца з намі праз сацсеткі. Абяцаем, што тыя, хто пералічыць на выданне кнігі добрае ахвяраванне, атрымаюць асобнік першымі.

Last modified onСерада, 01 Чэрвень 2016 12:23
Каментары   
+3 #9 Павел 2017-01-11 12:23
Цытую Алина:
а где можно купить книгу?

Вот адреса, или напрямую можете обращаться: katolik-gomel.by/.../...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #8 Алина 2017-01-10 14:25
а где можно купить книгу?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #7 Павел 2016-07-04 12:48
Пожалуйста, отзовитесь: кто передал 500 тыс. на издание книги через кс. Юрия в воскресенье? Хочется знать ваше имя :)))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #6 Елена 2015-12-07 21:05
Здравствуйте! Напишите пожалуйста реквизиты для оплаты. С уважением, Елена.

ОТ РЕДАКТОРА: Елена, спасибо за внимание к проекту! Реквизитов нет, пожертвования просто передаем переводчику. Будьте добры, свяжитесь с нами через соцсети (ссылки вверху страницы) или в следующем комментарии оставьте свои контакты - мы не будем его публиковать.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #5 Павел 2015-10-20 10:33
Сбор пожертвований уже начат в гомельском костеле по воскресеньям. До или после мессы можно подойти к столу, где выставлены книги, и там есть отдельный уголок с несколькими книгами. Деньги, пожертвованные за их приобретение, пойдут на перевод и издательство книги Розы Пик.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #4 Павел 2015-10-09 23:20
Большая семья - великая радость. История Розы Пик: www.facebook.com/.../
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #3 Павел 2015-09-30 21:57
Цытую Equipes Notre-Dame:
Цудоуны праект! Яшчэ не позна падтрымаць?

Як раз самы час, дзякуй! Дарэчы, дзве дзяўчыны ўжо выказалі намер аб ахвяраванні сродкаў, хай Бог дабраславіць!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #2 Equipes Notre-Dame 2015-09-30 20:48
Цудоуны праект! Яшчэ не позна падтрымаць?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #1 Павел 2015-09-25 11:17
Поскольку в соцсетях спрашивают, почему книгу переводят не на русский, сообщаем, что была договоренность с автором о переводе ее книги именно на национальный язык - белорусский.

А россияне, возможно, со временем возьмутся за перевод и издательство на русском.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць