BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гомельскім медуніверсітэце хрысціянскія лекары расказалі пра альтэрнатыву ЭКА [фота]

На семінар па лячэнні бясплоддзя з дапамогай Напратэхналогіі былі запрошаны прафесары і акушэры-гінеколагі з усяго рэгіёну.

17 траўня ў актавай зале Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта прайшоў міжнародны навукова-практычны адукацыйны семінар «Бясплоддзе - выклік медыцыне XXI стагоддзя. Напратэхналогія - сучасны і этычны метад дыягностыкі і лячэння бясплоддзя».

Перад мясцовымі спецыялістамі выступілі польскія дактары Мацей Барчантэвіч, Моніка Шчэпанік, Аляксандра Барыла, урач-святар Пётр Кяневіч і магістр Магдалена Махляж, а таксама лекар з Украіны Аксана Фурман. На семінар былі запрошаныя прафесары, акушэры-гінеколагі, загадчыкі кафедраў і студэнты Гомельскага медуніверсітэта, а таксама практыкуючыя лекары з усёй Гомельскай вобласці.

Арганізаваў прыезд замежных спецыялістаў пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі айцец Славамір Ласкоўскі.

Пасля ўступных слоў аб маштабах праблемы бясплоддзя ў Беларусі, польскія спецыялісты прадставілі беларускім калегам Напратэхналогію як метад дэталёвай дыягностыкі і лячэння прычын бясплоднасці. Таксама гаворка ішла аб Creighton model system - метадзе распазнання фертыльнасці і дыягностыцы парушэнняў, фактарах харчавання, якія ўплываюць на фертыльнасць, хірургічных метадах NaProTechnology.

Доктар з Вінніцы Аксана Фурман распавяла аб вопыце прымянення Напратэхналогіі ва Украіне, а польскі лекар Мацей Барчантэвіч патлумачыў, што бясплоддзе - гэта шматфактарны доўгі стан, які паспяхова лечыцца Напратэхналогіяй.

Доктар-святар Пётр Кяневіч выказаў свой пункт гледжання на лячэнне бясплоддзя з этычнага боку. Ён адзначыў, што In vitro - гэта не лячэнне бясплоддзя, але толькі «мыліца для інваліда». Да таго ж, кошт ЭКА занадта высокі - забойства некалькіх аплодненых яйкаклетак дзеля жыцця адной:

- У кожнага чалавека ёсць сумленне, якое падказвае, што ёсць дабро, а што зло. Можа быць так, што лекар бачыць у абортах і ЭКА зло, а дзяржава або дырэктар клінікі кажа адваротнае. У гэтым выпадку кожны робіць выбар: ці спадабацца свайму начальніку, кліенту, зрабіўшы зло, ці не, і тады не чырванеючы за сябе глядзець у люстэрка.

Пасля выступу лекары працягнулі дыскусію паміж сабой. Некаторыя казалі, што хацелі б захаваць чыстым сумленне, але тады яны могуць апынуцца на вуліцы. Але іншыя выказалі упэўненасць, што Бог не пакідае тых, хто выконвае Яго запаведзі, і пры неабходнасці Ён дасць іншую, яшчэ лепшую працу.

Напратэхналогія (NaProTechnology ®) - гэта дэталёвая дыягностыка і лячэнне прычын бясплоднасці, акушэрска-гінекалагічная практыка, якая адпавядае этычным прынцыпам, супраць асноўнага напрамка развіцця рэпрадуктыўнай медыцыны. Напратэхналогію выкарыстоўваюць хрысціянскія лекары, менавіта гэты метад лячэння бясплоддзя падтрымлівае Царква, асуджаючы ЭКА.

Больш падрабязна аб Напратэхналогіі чытайце ніжэй ў прымацаваных файлах.

 

Last modified onПятніца, 17 Май 2013 16:42

Каментары   

0 #1 Павел 2013-05-15 22:32
Организовал приезд зарубежных специалистов настоятель гомельского римско-католиче ского прихода отец Славомир Ласковски - добавил в текст эту важную фразу ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць