BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пасол Ватыкана - студэнтам Гомельскага медуніверсітэта: глядзіце ў вочы пацыентаў, кожны з іх - асоба [фота]

«Рэлігія і Касцёл не імкнецца абмежаваць свабоду. Мы абараняем голас слабых, калі іх перастаюць паважаць, - бо гэта голас самога Бога».

У другі дзень свайго візіту ў Гомель Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся са студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. На своеасаблівай лекцыі прадстаўніка Ватыкана сабраліся першакурснікі медыка-дыягнастычнага факультэта.

Арцыбіскуп шмат жартаваў са студэнтамі і выкарыстоўваў свае выкладчыцкія навыкі, каб аўдыторыя не губляла цікавасць да яго выступлення. Даступнай мовай госць растлумачыў, чаму Касцёл выступае супраць абортаў і сумніўных генетычных даследаванняў, чаму не варта спадзявацца на грошы, чаму многія сужэнцы разводзяцца і адкуль так шмат пакутаў у сучасным свеце.

Апостальскі нунцый падкрэсліў, што ў кожным чалавеку захаваны вобраз Бога, і заклікаў студэнтаў да разумення глыбіні таямніцы чалавека. Арцыбіскуп адзначыў, што такія ж правы на жыццё, як і ўсе, маюць дзеці-інваліды і кожнае зачатае дзіця:

- Рэлігія і Царква не імкнецца абмежаваць свабоду, як многія думаюць. Мы абараняем голас слабых, калі іх перастаюць паважаць, - бо гэта голас самога Бога, - канстатаваў Арцыбіскуп.

Апостальскі нунцый параіў будучым дактарам лячыць хворых не як машын, з якіх можна атрымаць грошы, а бачыць перад сабой асобы, глядзець у вочы пацыентам, каб лепш разумець іх.

Студэнты ж пыталіся ў Апостальскага нунцыя, чаму ён вырашыў стаць святаром, ці ёсць у чалавека лёс і як здабыць ўнутраную гармонію.

- Хрысціяне вераць не ў лёс, але ў тайны план Бога на жыццё кожнага чалавека. Калі мы пакутуем, то робім гэта разам з распятым Хрыстом. Пазней мы пачынаем разумець, што ўсе тыя падзеі, якія здараліся з намі, складваюцца ў гісторыю Божай любові.

 

Last modified onПанядзелак, 20 Май 2013 14:25
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць