Калядны канцэрт сабраў поўны аншлаг у касцёле [ФОТА, ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Яшчэ адзін бясплатны дабрачынны канцэрт пройдзе ў храме 3 студзеня.
Ва ўрачыстасць Святой Сям'і ў гомельскім каталіцкім храме прайшоў традыцыйны бясплатны Калядны канцэрт класічнай музыкі, які далі ансамбль «Класік» і музыкі Гомельскага сімфанічнага аркестра, у тым ліку лаўрэаты міжнародных конкурсаў Дзмітрый Міроненка - акардэон і Вольга Кузьменка - вакал. У праграме канцэрта былі творы Моцарта, Бакерыні, Вальдтэйфеля, Лімбуе, Штраўса, Андэрсана. Ініцыятарам канцэрту ўжо шмат гадоў з'яўляецца лідэр калектыву музыкаў Таццяна Томсан.
- Мы чуем выдатныя творы, натхнёныя Богам, - адзначыў перад пачаткам выступу пробашч парафіі айцец Славамір. - Няхай гэтая музыка натхніць нас адкрыць сэрца для Дзіцяткі Езуса!
Канцэрт сабраў поўны аншлаг, сотні слухачоў ледзьве змясціліся ў зале храма.
А 3 студзеня ў 19.30 у касцёле пройдзе бясплатны дабрачынны канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі (Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця). Канцэрт дадуць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына, Лізавета і Святаслаў Марозавы (цымбалы, фартэпіяна), а таксама Таццяна Купрэева і Марына Раўкоўская (фартэпіяна). Ад слухачоў вітаюцца ахвяраванні, якія будуць перададзеныя ў Дзіцячую вёску.
Media
Related items
-
Прадстаўнікі трох рэлігій памаліліся ў ізраільскім кібуцы, атакаваным баевікамі
-
Нечаканае ад аднаго з самых папулярных пісьменнікаў РФ: чытае Ружанец і размаўляе па-беларуску
-
#НасустрачРаству – праводзім Адвэнт разам з грэка-католікамі Беларусі
-
Храм без крыжа: што не так з «калядным мястэчкам» на мінскай Камароўцы
-
«Я не бот». Верніца, якую лічаць правакатарам, распавяла пра сябе
P.s. Правильно было бы выкладывать видеозапись концерта на этом сайте.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу