Усяночная на Вялікдзень у гомельскім касцёле пачнецца 26 сакавіка ў 23 гадзіны
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум.
Пасля Пальмавай (Вербнай) нядзелі ў Каталіцкай царкве пачаўся апошні тыдзень Вялікага посту - Вялікі Страсны Тыдзень, які прыводзіць да святкавання Уваскрасення Пана Езуса Хрыста.
Магчымасць споведзі да Вялікадня ў гомельскім касцёле будзе ў панядзелак, аўторак і сераду да і пасля ранішніх і вячэрніх службаў. А ўжо ў чацвер у 10.00 адбудзецца Імша Хрызма, падчас якой біскуп Казімір Велікаселец прыме абнаўленне абяцанняў ад святароў, што служаць у Гомельскай вобласці, і асвеціць алей для хросту і для памазання хворых.
З вечаровай Імшы Вялікага Чацвярга пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум, падчас якога перажываецца Велікодная Таямніца Госпада Ісуса Хрыста - Яго адкупленчая смерць і ўваскрасенне.
Чацвер - святая Імша Вячэры Пана ў 19.00 Вялікая
Вялікая Пятніца - Ранішнія хвалы ў 8.00, Крыжовы Шлях у 15.00, Літургія Мукі Пана ў 19.00
Вялікая Субота - Ранішнія хвалы ў 8.00. Дабраславенне пасхальнай ежы з 9.00 да 13.00 (праз кожныя паўгадзіны)
Усяночнае Велікоднае Чуванне - у суботу, 26 сакавіка, у 23.00
Велікодная нядзеля, 27 сакавіка, - св. Імша ў 9.00, у 12.00 і ў 16.00. Не будзе святой Імшы ў 18.30
Велікодны Тыдзень (Сядміца) - Св. Імша з панядзелка па пятніцу ў 8.00 і ў 19.00, у суботу ў 8.00. Пробашч запрашае старанна ўдзельнічаць у гэтых набажэнствах, каб велікодная ласка і радасць ўмацоўваліся ў сэрцах.
Related items
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржаўных служачых Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым