Біскуп Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі і Першую Камунію ў Гомелі [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Так у гомельскім касцёле адзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
22 траўня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у гомельскім рыма-каталіцкім храме біскуп Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі і дарослым, а таксама Першую Камунію - дзецям. Сакрамэнт канфірмацыі прынялі амаль 20 чалавек, а Першую Камунію - чатыры дзяўчынкі і два хлопчыка. Дарэчы, у той жа дзень упершыню прымала Камунію ў Каталіцкім Касцёле і дарослая дзяўчына.
Цэлебруючы Імшу, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец ахвяраваў яе за тых, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, Першую Камунію, за хросных бацькоў, а таксама за сябе - бо менавіта ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў 1984 годзе ён быў пасвечаны ў прэзбітары.
- Я таксама прымаў Першую Камунію, калі быў такім маленькім, як вы. Але я не быў так прыгожа апрануты. У той дзень бацька вёз мяне на ровары за вельмі шмат кіламетраў у райцэнтр, куды вярнуўся з турмы святар, - распавёў біскуп Казімір, звяртаючыся да дзяцей. - Зараз жа ў вас ёсць свабода, радуйцеся гэтаму, хадзіце ў касцёл, абавязкова пачынайце і канчайце свой дзень малітвай, запрашайце маліцца разам з вамі вашых бацькоў.
«Я - хлеб жывы, які сышоў з неба. Той, хто спажывае хлеб гэты, будзе жыць вечна», - гаворыць Ісус Хрыстос. Жадаючы гэтага сваім дзецям, бацькі прывялі іх у нядзельную школу, дзе сёстры Маці Тэрэзы падрыхтавалі дзяцей да гэтай найважнейшай падзеі ў жыцці.
Сакрамэнт канфірмацыі - гэта дар стаць ваярамі Хрыста, спазнаваць сваю зброю: зброю праўды, зброю Бібліі, абараняць сябе і іншых гэтай зброяй, паказваць, што такое праўда Божая.
Related items
-  
					
										 Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-  
					
										 Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-  
					
										 Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-  
					
										 500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі 500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-  
					
										 Масква, Саратаў, Нароўля. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – рэкардсмен у душпастырскіх візітах Масква, Саратаў, Нароўля. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – рэкардсмен у душпастырскіх візітах
 
     ![Біскуп Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі і Першую Камунію ў Гомелі [ФОТА]](/media/k2/items/cache/75dbe0dc60612ad0db89b109bd60fed3_XL.jpg)