BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў дабраславілі на новы навучальны год [ФОТА]

«Не важна, кім станеш - прафесарам ці рабочым, галоўнае - усё рабіць з любоўю».

Традыцыйна ў пачатку навучальнага года ў Рыма-каталіцкай царкве праходзіць дабраславенне школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў, навучэнцаў і выкладчыкаў. На святой Імшы ўвечары 31 жніўня ў Гомелі пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі дабраславіў дзяцей, моладзь і дарослых-педагогаў.

- Хрысціяне вучацца не дзеля адзнак, не дзеля таго, каб спадабацца настаўнікам ці бацькам, а на хвалу Божую. І ўсе мы вучымся - і дзеці, і дарослыя - у нашага самага галоўнага Настаўніка - Ісуса Хрыста, - адзначыў падчас казання айцец Славамір. Ён заклікаў пераадольваць тры галоўныя перашкоды ў вучобе: лень, пазіцыю "не хачу" і спакусы баўлення часу за кампутарам і гаджэтамі.

Як наказвае святар, толькі дзякуючы святлу Духа Святога, аб дарах Якога просяць у малітве, можна спазнаць праўду пра Бога, свет і пра нас саміх:

- Важна, каб мы не хавалі сваёй прыналежнасці да Царквы. Смела казалі праўду, якую гаворыць Гасподзь. Апостал Павел сказаў вельмі важную рэч: не будзем павінны нікому нічога акрамя любові. Гэта значыць, што паводзіны дома, у школе павінны быць паводзінамі поўным любові. Гэта значыць: люблю, паважаю, слухаюся старэйшых і настаўнікаў, добрасумленна працую ў школе з поўнай аддачай. Не спісвайце, не лянуецеся і будзьце поўнымі любові, дапамагайце тым, якія займаюцца не вельмі добра.

Цяпер шмат часу школьнікам давядзецца аддаваць не на гульні, а на не вельмі прыемныя рэчы. Але школа вучыць, што ў жыцці часта трэба рабіць тое, што не падабаецца. Вядома, цяжка будзе вучыць вершы, запамінаць нейкія формулы, і вось мы прыходзім у Царкву. Таму што мы людзі слабыя і маем патрэбу ў дапамозе. Бог дае сілы і таксама - сілу верыць. Гасподзь не толькі ў Касцёле, а перш за ўсё ў падзеях нашага жыцця. Калі сядаем за парты, і не хочацца вучыцца, ёсць той, хто можа дапамагчы, - гэта Ісус Хрыстос.

Таму святары раяць: не хочаш вучыць, не хочаш чытаць - прасі Госпада: Божа, дапамажы мне, дай цярпенне. І праз гэта вучымся веры, таму, што Бог дапамагае. Цяжка нешта вырашаць, не ахвота зубрыць табліцу множання - прасі Бога: Госпадзе, дапамажы, ты бачыш, я чалавек лянівы, хачу бегаць, гуляць у мячык, сядзець перад кампутарам. Прасі Бога і будзеш адкрываць, што Ён дапамагае, прысутнічае ў тваім жыцці. Не важна, кім ты станеш, прафесарам ці простым рабочым, - галоўнае, рабіць усё з любоўю, быць з Богам, выконваць Яго волю, і тады будзеш шчаслівым.

Last modified onСерада, 31 Жнівень 2016 22:04
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць