Віншуем пробашча гомельскай парафіі кс. Славаміра з Днём нараджэння!
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Вершаваныя пажаданні даслала святару парафіянка.
Дзень нараджэння адзначае пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці кс. Славамір Ласкоўскі. 4 лістапада яму спаўняецца 57 гадоў. Віншаванні святару даслала даўняя парафіянка Рэгіна Пятроўна Карпеза:
Хай ад Бога Айца вам здароўе і сіла даецца
І, як Сэрца Езуса, праменіцца Вашае сэрца!
Хай ад Духа Святога даецца Вам мудрасць і ўменне
І ад Божае Маці - разважлівасць, ласка, цярпенне!
Айцец Славамір служыць у Гомелі ўжо больш за 25 гадоў. Ён прыняў пасвячэнне ад Папы Яна Паўла II, якога Каталіцкая царква нядаўна абвясціла святым. Убачыўшы сваё пакліканне ў тым, каб ехаць на Усход, на землі, якія дзясяткі гадоў жылі пад засіллем атэізму, малады святар прыбыў у Гомель у канцы 80-х. У той час тут не было ні святыні, ні парафіі. Айцец Славамір доўга дамагаўся рэгістрацыі супольнасці і перадачы памяшкання майстэрні мастакоў - былой капліцы, каб пабудаваць на яе аснове касцёл.
Праз служэнне айца Славаміра, яго цяжкую працу Гасподзь адрадзіў у гомельскім рэгіёне каталіцкія парафіі, а дзейнасць польскага святара па адраджэнні беларускай культуры, евангелізацыі, сацыяльным служэнні ўжо прынесла вялікі плён.
Related items
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу