Гомельская моладзь адсвяткуе Раство з суполкамі Тэзэ ў Страсбургу [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Еўрапейская сустрэча моладзі збярэ дзесяткі тысяч каталікоў, пратэстантаў і праваслаўных.
Еўрапейская сустрэча моладзі суполак Тэзэ пройдзе ў прыгранічным з Германіяй французскім рэгіёне Эльзасе і прылеглым да яго з другога боку мяжы Бадэне з 28 снежня 2013 года па 1 студзеня 2014 года. Галоўныя падзеі будуць адбывацца ў французскім Страсбургу.
Гэтая сустрэча арганізуецца суполкай Тэзэ па запрашэнні каталіцкай і пратэстанцкай Цэркваў па абодва бакі Рэйна. Яна збярэ разам некалькі дзесяткаў тысяч маладых людзей усіх хрысціянскіх канфесій на новы этап « паломніцтва даверу на зямлі», пачаты братам Ражэ ў канцы 70-х гадоў. Моладзь з усёй Еўропы і іншых краін будуць прымаць у парафіі і суполкі жыхары рэгіёну.
Моладзь гомельскай рыма-каталіцкай парафіі на чале з айцом Дамінікам таксама прыме ўдзел у сустрэчы. У касцёле пачалаўся запіс на паездку, якая запланавана на 25 снежня - 4 студзеня.
На сустрэчу суполак Тэзэ варта прыехаць, каб маліцца ў спевах і цішыні ў горадзе - гэта знак і сімвал прымірэння:
- Ісці да крыніцы веры і любові разам з дзесяткамі тысяч маладых людзей з Еўропы і з усяго свету, пазнаёміцца з гасціннасцю сем'яў Эльзаса і Бадэна, сустрэцца з людзьмі, якія сведчаць аб Евангеллі, пераадольваючы цяжкасці сённяшняга дня, тварыць Еўропу, адкрываючы яе сацыяльныя інстытуты і каштоўнасці, - кажуць арганізатары.
Нагадаем, у мінулым годзе гомельская моладзь наведвала аналагічную Еўрапейскую сустрэчу ў Рыме.
Media
Related items
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка