У Гомелі адкрыўся першы комплексны адукацыйны сямейны цэнтр [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (4)
На сустрэчах праводзяць падрыхтоўку шлюбных пар да нараджэння дзіцяці, сямейнага жыцця і выхавання дзяцей.
З кастрычніка ў Гомелі пачаў працу адукацыйны цэнтр «Мая сям'я». Ініцыятарамі яго стварэння і кіраўнікамі цэнтра сталі Марыян і Вольга Голуб, бацькі траіх дзяцей і вернікі рыма-каталіцкай царквы Нараджэння Божай Маці. Цэнтр адкрыты ў Доме міласэрнасці ордэна Маці Тэрэзы пры падтрымцы пробашча парафіі айца Славамір Ласкоўскага і Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама.
Мэтай дадзенага цэнтра з'яўляецца, у першую чаргу, комплексная падрыхтоўка шлюбных пар да нараджэння дзіцяці, сямейнага жыцця і выхавання дзяцей, таксама гэта прапаганда сямейных каштоўнасцяў, заснаваных на хрысціянскіх маральных прынцыпах. На дадзены момант адкрыты курсы па падрыхтоўцы да натуральных родаў для цяжарных маці і шлюбных пар, а таксама курсы па падрыхтоўцы да груднога гадавання і догляду за нованароджаным. У бліжэйшы час плануецца адкрыццё клуба мам з дзецьмі ад 0 да 1 года, а таксама курса па шлюбных адносінах і выхаванню дзяцей.
Вядучыя курсаў: Марыян Голуб, інструктар школы родаў, псіхолаг; Вольга Голуб, інструктар школы родаў, кансультант па грудным гадаванні; Вольга Несцерава, урач акушэр-гінеколаг. Кантактныя тэлефоны: Velcom (44) 722 91 67, МТС (29) 735 38 68. Адрас: вул. Савецкая 146а.
Related items
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Рэдкі прыклад: праваслаўны хор спявае на беларускай, украінскай ды іншых мовах
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу