Католік і праваслаўная хрысцілі першынца ў касцёле [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
А ты памятаеш дзень свайго хросту? [+ што павінен рабіць хросны]
У нядзелю Добрага Пастыра яшчэ адзін чалавек нарадзіўся для Неба - маленькі Марк атрымаў дар хросту ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве. Цікава, што яго бацька - католік, а мама - праваслаўная. Марк - першае дзіця маладой пары.
- Сённяшні дзень для Марка яшчэ больш важны, чым дзень яго нараджэння. Бо сёння ён нарадзіўся для Неба, атрымаў дар вечнага жыцця. Таму ўжо не важна, калі ён пакіне гэты свет - цяпер ці праз 90 гадоў, бо яго ўжо чакае вечнае жыццё, - сказаў пробашч айцец Славамір. Ён спытаў у дарослых, хто з іх памятае дзень свайго хросту. Для кожнага гэтая дата - адна з галоўных, бо ў гэты дзень мы атрымліваем вечнае жыццё.
Аднак ад бацькоў залежыць, дзе нашы дзеці будуць праводзіць вечнае жыццё - у раі, Валадарстве Нябесным з Богам, або ў пекле. Ёсць толькі два гэтыя месцы для вечнага жыцця, іншых варыянтаў няма:
- Таму важна, каб у сваім зямным жыцці мы ішлі за Добрым Пастырам, Езусам Хрыстом. Хай кожны задумаецца: я і мая сям'я за кім ідзем? Ці сапраўды мы жывем хрысціянскім жыццём? Ці мы ідзем за тым, хто «злодзей і разбойнік», гэта значыць сатана?
У гэтай сувязі айцец Славамір нагадаў, што самая важная задача бацькоў - перадаць дзецям не кватэру ці іншую спадчыну, а веру.
- Бацькі павінны разумець, што, прыносячы сваё дзіцяці для хросту, яны просяць для яго ў Госпада веры і жыцця вечнага, а не здароўя, шчасця, дабрабыту, - нагадвае святар. - А хросныя павінны дапамагаць бацькам перадаць веру дзіцяці, навучыць шукаць і выконваць у сваім жыцці Волю Божую, любіць Бога і бліжняга. Хрост - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у стасункі з Богам. Гэта стасункі жывыя дзякуючы ласцы Духа Святога, якая даецца пры хросце. Таксама пасля гэтага сакрамэнту чалавеку прабачаецца першародны грэх і ўсе грахі, учыненыя да хрышчэння.
Перадача веры з'яўляецца адной з галоўных задач хрысціянскіх сужэнцаў. Сур'ёзна дапамагаць ім у гэтым павінны і хросныя бацькі. Роля хросных - не толькі пагуляць на хрэсьбінах і дарыць хрэснікам падарункі на Каляды і Дзень нараджэння. Згаджаючыся быць хросным, чалавек бярэ на сябе цалкам вызначаную і даволі вялікую адказнасць. Яго абавязак - зрабіць усё магчымае для таго, каб дзіця вырасла сапраўдным хрысціянінам, а не насіла гэтае імя толькі фармальна.
Хросны абавязкова павінен сачыць за тым, як выхоўваюць яго хрэсніка бацькі, сам мець стасункі з ім і раскрываць для яго праўды веры, далучаць да сакрамэнтаў, дапамагаць вадзіць у Нядзельную школу, і да канца свайго зямнога жыцця заўсёды маліцца за яго. Нават калі з Царквы сыдуць бацькі, хросны абавязаны клапаціцца пра духоўнае жыццё хрэсніка.
Related items
- Наймалодшы змяніў найстарэйшага. Біскуп Велікаселец застаецца ў Гомелі
- Апублікавана відэа прэзентацыі альбому на вершы святой Тэрэзы – унікальнага праекта беларусаў
- Упершыню ў Мінску можа з'явіцца «Нэакатэхуменальны шлях»
- Самым маладым кардыналам стане ўкраінскі грэка-каталіцкі біскуп
- Ксёндз-акцёр, жоўтыя біркі – незвычайна адзначылі юбілей касцёла ў Варнянах