BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пасля 28 гадоў служэння Беларусь пакідае гомельскі пробашч Славамір Ласкоўскі

Аб прычынах, выніках працы і праблемах у Касцёле - у развітальным інтэрв'ю.

Сапраўднай эпохай для мясцовай парафіі і часткай гісторыі сучаснага Гомеля стала служэнне кс. Славаміра Ласкоўскага. Пасля 28 гадоў працы ў Беларусі 28 мая 2017 г. пробашч пакідае краіну і вяртаецца ў Польшчу. Ён прыняў пасвячэнне ад Папы Яна Паўла II, цяпер абвешчанага святым. Убачыўшы сваё пакліканне ў тым, каб ехаць на Усход, на землі, якія дзесяткі гадоў жылі пад засіллем атэізму, у 1989 годзе адным з першых святароў-палякаў малады ксёндз прыехаў у Беларусь, у Гомель, калі тут не было ні парафіі, ні каталіцкага храма.

Яшчэ ў савецкі час кс. Славаміру ўдалося згуртаваць некалькі дзесяткаў вернікаў, а зараз гомельскі касцёл мае каля тысячы сталых парафіянаў. У свой час менавіта кс. Славамір дамогся перадачы памяшкання майстэрні мастакоў - былой капліцы, каб пабудаваць на яе аснове касцёл (фота). Праз служэнне кс. Славаміра, яго цяжкую працу Хрыстус адрадзіў у гомельскім рэгіёне і іншыя каталіцкія парафіі, а дзейнасць польскага святара па адраджэнні беларускай культуры, евангелізацыі, сацыяльным служэнні ўжо прынесла вялікі плён. Па запрашэнні кс. Славаміра ў Гомель прыехалі сёстры Місіянеркі Любові, якія цяпер маюць адзіны ў Беларусі Дом Міласэрнасці ордэна Маці Тэрэзы (фота). А таксама - Бэнэдэктынкі Самарытанкі, якія даглядаюць за інвалідамі ва ўнікальнай для Беларусі Дзіцячай вёсцы, пабудаванай, дзякуючы намаганням кс. Славаміра. Таксама ў Гомелі з'явілася сем суполак Нэакатэхуменальнага шляху, і ў цэлым яго парафія - жывая і маладая, тут шмат дзяцей і моладзі.

Аб плёне святарскай маладосці ў Гомелі і аб тым, з якімі думкамі місіянер пакідае яго, пробашч распавядае ў развітальным інтэрв'ю. Самым галоўным плёнам сваёй працы ў Гомелі кс. Славамір лічыць утвораную парафіяльную супольнасць колькасцю 700-1000 чалавек, у складзе якой - сем неакатэхуменальных суполак, пяць святароў, якія выйшлі з парафіі і цяпер служаць у Беларусі, Украіне, Польшчы, Казахстане, шэсць груп «Жывога Ружанца», у тым лiку мужчынская, парафiяльны хор, скаўты, мiнiстранты.

- Пабудаваны касцёл з парафiяльным цэнтрам, справы мiласэрнасцi здзяйсняюць сёстры Мацi Тэрэзы і Бэнэдыктынкi Самарытанкi, «Дзiцячая вёска» для інвалідаў, Дабрачынная каталіцкая мiсiя «Карытас-Мiласэрнасць», групы «Ананімных Алкаголікаў» і «Ананімных Наркаманаў»... Можа ўжо гэтага пералiку дастаткова? Усё гэта змагло адбыцца дзякуючы Божай дапамозе i людзям добрай волi. Гэта не мае поспехi!

Шмат у чым душпастырства кс. Славаміра было накіраванае на ўмацаванне сем'яў і адкрытасць сужэнцаў да новага жыцця:

- Не можа існаваць парафiя без моцных сем’яў, якiя з’яўляюцца прыкладам «хатняга касцёла». Менавiта ў сям’i нараджаюцца новыя хрысцiяне, дзе бацькi вучаць сваiх дзяцей любовi да Хрыста і Ягонага касцёла, вучаць iх знаходзiць i рэалiзоўваць волю Бога. У сям’i чалавек вучыцца простаму жыццю ў любовi да iншых. А таксама ў сем’ях мы вучымся працаваць i любiць сваю Радзiму, шанаваць яе гiсторыю, культуру.

Пробашч адзначае, што гэты час у Гомелі быў важным і для яго асабіста: для фармацыі, умацаванні веры:

- Гэты час стаў досведам прысутнасцi ўваскрослага Хрыста, Яго кiраўнiцтва i «здзiўлення» з Яго дзеяў. Гэта быў час узрастання ў веры, шлях пакоры, вопыт прыняцця сваiх слабасцяў, дзякуючы якiм сэрца адкрываецца на моц Святога Духа. Гэта быў час навучання барацьбе на баку Хрыста, час падаць i ўставаць нанова, дзякуючы мiласэрнасцi Бога. Гэта быў час адкрыцця Божага провiду, якi кiруе ўсiм. Гэта быў час пазнання дабрынi людзей, дзякуючы якiм было магчыма зрабiць так шмат. Таксама гэта быў час пазнавання гiсторыi гэтага краю, якая для мяне з’яўляецца вельмi блізкай, таму што мае бацькi нарадзiлiся каля Пiнска. Разам з мясцовымі навукоўцамі ўдалося выпусціць кнігі аб гісторыі каталіцтва на Гомельшчыне і адносінамі паміж уладай і Касцёлам у цяжкія 20-30 гады XX ст.

У Польшчы кс. Славамір плануе прыняць служэнне пробашча ў адной з парафiй у Люблiнскай дыяцэзii. Гаворачы пра свой ад'езд з Беларусі, святар адзначае, што перш за ўсё шукае такім чынам волю Бога. Яшчэ не так даўно ён планаваў служыць у Гомелі да канца жыцця:

- Я шукаў волю Бога і падаваў просьбу на атрыманне беларускага грамадзянства, але пяць гадоў таму прэзiдэнт адмовiў мне ў гэтым, і тады я вырашыў, што гэта таксама дзеянне пана Бога і я павiнен рухацца далей. Па-другое, кожны з нас мае свае абмежаваннi, я таксама, i, мне здаецца, я ўжо нiчога не маю, што мог бы даць сваiм парафiянам. Я не хачу быць перашкодай для iх. Я спадзяюся, што многiя навучылiся iсцi за Езусам. Па-трэцяе, тут павiнна ўзрастаць Божая хвала, а не хвала айца Славамiра. Па-чацвёртае, я крыху стамiўся за гэтыя гады i мне трэба схапiць трохі іншага паветра.

Пытанне, хто стане новым пробашчам у Гомелі, пакуль вырашаецца. Да свайго пераемніка кс. Славамір мае толькі адно пажаданне: каб ён палюбiў усё тое, што сустрэне тут, i каб даў развiццё i новыя iмпульсы жыццю парафii.

За многія гады працы ў Беларусі польскі святар паспеў добра пазнаёміцца з мясцовым Касцёлам і змог убачыць яго праблемы знутры:

- Асноўнай праблемай з’яўляецца адсутнасць грунтоўнай евангелiзацыi, без якой няма iмпульсу да ўзрастання ў веры, і без яе ствараюцца толькi рэлiгiйныя арганiзацыi, а не Касцёл Хрыстовы. Таму так мала цяпер кандыдатаў да святарства ў нашых семінарыях. Я бачу закрытасць на пошук таго, што Бог падараваў сучаснаму Касцёлу, i на жаль, у многiх святароў i некаторых бiскупаў iснуе перакананне ў тым, што старое ёсць лепшым. А добры Айцец здабывае як са старога, так i з новага. Трэба больш слухаць Духа Святога, як вучыць нас Папа Францішак, i мужна адказваць на новыя акалічнасці часу, а не захоўваць старыя каштоўнасці, як музейныя экспанаты. Таксама бачу праблему клерыкалізму ў Касцёле: недаацэньваецца роля свецкіх у яго жыцці, а гэта асноўная група, якая патрэбна Езусу, каб рабіць Божую справу. Зразумела, што Касцёлу цяжка знаходзіцца ў такіх умовах, якія цяпер ёсць у Беларусі, але дзякуючы Пану Богу і веры людзей мала-памалу Касцёл развіваецца.

Вялікую працу кс. Славамір праводзіў па ўзаемадзеянні з Праваслаўнай царквой, і плён гэтага таксама відавочны:

- На сённяшнi дзень у нас добрыя адносiны з Праваслаўнай царквой, дзякуючы адкрытасцi сэрца мясцовага ўладыкі Стэфана. Нам удаецца разам працаваць у галiне спраў мiласэрнасцi, асаблiва я маю на ўвазе служэнне душпастырства, якое ўдзяляе праваслаўны айцец Мiкалай дзецям i маладым людзям у «Дзiцячай Вёсцы». Шмат разоў мы сустракалiся у розных сiтуацыях i часта супольна малiлiся «Ойча наш». Таксама праз два месяцы адбудзецца супольная роварная пілігрымка маладых праваслаўных і каталіцкіх вернікаў да Вастрабрамскай Божай Маці ў Вільню.

Вернікі ўрачыста праводзяць ужо былога пробашча пасля нядзельнай імшы. Напэўна, сімвалічна, што на сваёй апошняй службе ў Гомелі кс. Славамір удзеліць Першую камунію дзецям - будучыні парафіі, якую стварыў 28 гадоў таму.

Last modified onПанядзелак, 29 Май 2017 07:27
Каментары   
-10 #8 не тутэйшы 2017-05-30 13:49
Гадоў 15 таму давялося наведаць Гомель. З вялікай радасцю ўбачыў будынак, дзе павінен быў быць касцёл. Была якраз імша. Але радасць мінула, шкадаваў, што завітаў у касцёл. Служба адбывалася па-расейску. Гледзячы на каментары на рускай мове, робіш вывад, што нічога не змянілася ў гомельскім касцёле. Шкада, калі ў касцёле не гучыць мова беларускага народа.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+29 #7 Юра_Минск 2017-05-26 21:55
Ты за сабою нас вядзеш, дзе кліча Бог, Марыя!

І мы з Табою Яму чэсць тут аддаем, Марыя!

Отец Славомир! Спасибо Вам!!!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+17 #6 Анатоль 2017-05-26 13:53
С о.Славомиром "уезжает" частица моего сердца.
С тем кто унес частицу твоего сердца не расстанешься до конца жизни,…а возможно и дольше того.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+16 #5 Константин 2017-05-26 00:38
Кс. Славомира я считаю своим духовным отцом. Жаль, что он уезжает. Спасибо ему за все и Божьей помощи на новом месте. Надеюсь,что при новом настоятеле сохранится в приходе Путь
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+16 #4 Дмитрий 2017-05-26 00:19
Большое спасибо кс. Славомиру за служение здесь, в Гомеле. Именно благодаря этому человеку я смог расслышать свое призвание. Бог посылает своих слуг туда, где они нужнее, и я искренне буду надеяться, что у кс. Славомира все сложится хорошо.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+22 #3 Лена 2017-05-25 22:09
Не перестаю удивляться воле Бога в хорошем смысле, несмотря на всю боль и горечь расставания с о. Славомиром. О. Славомир верно говорит, что должен двигаться дальше. Он все дал своим прихожанам, чтобы они могли следовать за Иисусом и помогать в этом остальным.
Отъезд о. Славомира возможно поспособствует некоторой самостоятельнос ти прихожан в делах Божьих. О. Славомир не просто создал приход, но дал хороший толчок вперед в возрастании и назад уже дороги нет.
Новое служение о. Славомира принесет новые плоды. Там, на новом месте, наверное, Его ждут те, кто более нуждается в Нем, чем теперь уже мы.
С любовью и благодарностью будем всегда помнить о. Славомира.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+15 #2 Светлана 2017-05-25 20:13
Спасибо, отец Славомир, за служение!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+21 #1 Лариса 2017-05-25 19:06
Как жаль! Отец Славомир замечательный человек и душпастырь. Огромная благодарность и самые наилучшие пожелания уезжающему о. Славомиру - пусть все у него сложится на новом месте.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць