У Гомелі пачаў служыць дыякан з Пінскай семінарыі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Клерык будзе дапамагаць адзінаму ў абласным цэнтры святару.
У гомельскі касцёл 3 ліпеня прыбыў дыякан Андрэй Багдановіч, студэнт Пінскай семінарыі. У Гомель яго накіраваў біскуп Антоні Дзям'янка для дапамогі адзінаму ў абласным цэнтры святару Юрыю Варанко (нагадаем, у канцы траўня Гомель пакінуў ранейшы пробашч кс. Славамір Ласкоўскі).
Малады семінарыст будзе дапамагаць у парафіі, у душпастырскіх справах, у дзейнасці дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць».
Дыякан Андрэй ужо прыязджаў у Гомель і знаёмы мясцовым католікам. У Пінскай дыяцэзіі семінарыста добра ведаюць па яго ўдзелу і дапамозе ў правядзенні пешых пілігрымак і працы з моладдзю. Плануецца, што восенню дыякан Андрэй прыме святарскае пасвячэнне.
Last modified onПанядзелак, 03 Ліпень 2017 04:24
Related items
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій
-
У Мінску пачынаюцца работы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыі
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу