BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ішоў да мары два гады: у Гомелі малююць графіці Скарыны [фота]

Да 500-годдзя беларускай Бібліі партрэт першадрукара ўпрыгожыць сцяну ГДУ.

І ўсё ж такі ён гэта зрабіў: малады гомельскі архітэктар Зміцер Казлюк амаль два гады ішоў да рэалізацыі сваёй ідэі аб стварэнні графіці з адным з самых знакамітых беларусаў - Францыскам Скарынам. У канца 2015 года індывідуальны прадпрымальнік Зміцер, які прафесійна займаецца мастацкай размалёўкай сцен, вырашыў упрыгожыць родны горад. У гонар першадрукара ў Гомелі названы дзяржаўны універсітэт, і менавіта на сцяне першага корпуса ГДУ імя Скарыны мастак задумаў намаляваць партрэт асветніка плошчай 64 квадратных метра з цытатай «Святло ведаў перамагае цемру невуцтва».

Тады ж Зміцер пачаў збіраць грошы на рэалізацыю праекта - адміністрацыя ВНУ ідэю падтрымала, але прафінансаваць не змагла. Для з'яўлення графіці патрабавалася амаль 7 тыс. рублёў (на цяперашнія грошы), якія мастак паспрабаваў сабраць праз адзін з сайтаў калектыўнага фінансавання праектаў. Але неабходная сума так і не набралася і нічога нават з тых сродкаў, якія былі сабраныя праз сайт, Змітру не трапіла.

Але 6 жніўня 2017 года ў краіне шырока адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. А першай беларускай друкаванай кнігай, як вядома, стала Біблія Скарыны. Да гэтай даты Зміцер зноў актывізаваў намаганні, большую частку грошай на працу ўзяў са сваіх запасаў, а за той сумай, якой не хапала, звярнуўся да новага рэктара ГДУ Сяргея Хахомава.

- Я прапанаваў, ён падхапіў ідэю, даў падраздзяленням заданне, знайшлі рэшту сродкаў, якіх мне не хапала, - распавядае Зміцер. Суму, якую мастаку самому прыйшлося выдаткаваць на праект, ён не называе.

30 ліпеня ішоў пяты дзень работ, прыкладна траціна графіці ўжо гатова. Калі надвор'е дазволіць, то да юбілею беларускага кнігадрукавання карціна будзе скончана.

- Высокамастацкі роспіс на месцы голай сцяны корпуса, якая выходзіць на цэнтральную вуліцу горада, будзе папулярызаваць вобраз Францыска Скарыны ў асацыяцыі з аднайменнай ВНУ, прыцягваць увагу да нацыянальнай мовы з дапамогай слогана. Графіка малюнка адказвае ўсім навамодным тэндэнцыям падачы графічнага дызайну. Сцяна не страціць сваю каляровую гаму афарбоўкі усяго корпуса універсітэта, а наадварот дапоўніцца дамінантай ў выглядзе роспісу. Малюнак можа стаць памятным месцам лінеек на першага верасня і іншых падзеяў, - тлумачыў сваю ідэю аўтар.

Таксама ён упэўнены, што упрыгожаная сцяна можа стаць месцам сустрэчы, якое ні з чым не зблытаеш:

- І гледзячы на гэты роспіс, людзі па-іншаму паглядзяць на гісторыю і родную мову, і быць можа пераасэнсаванне народнага здабытку пачнецца менавіта з гэтага роспісу. А універсітэт задасць іншым ВНУ модную тэндэнцыю папулярызацыі беларускай гісторыі, мовы і культуры праз візуалізацыю вобразаў. І хто ведае - можа гэта і ёсць той самы штуршок да пераасэнсавання таго, што дасталася моладзі з малаком маці.

Дарэчы, падчас працы Змітра падтрымлівае жонка з маленькім сынам, нараджэнне якога і натхніла на стварэнне графіці. Зміцер як раз ішоў міма гэтай сцяны, калі даведаўся пра радасную навіну.

Media

Каментары   
+2 #1 Siarhiej 2017-07-31 10:24
Памылка ў слове ведау, дзе ў, правільна ведаў.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць