BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Раство пачынаецца: у Гомель прыбыў Бэтлеемскі агонь - фота

Свята працягнецца ўрачыстай Імшой, канцэртамі, спектаклем.

25 снежня католікі адзначаць Божае Нараджэнне. Напярэдадні, ў нядзелю, 24 снежня скаўты даставілі ў Гомель Бэтлеемскі агонь, які раздавалі вернікам на нядзельнай святой Імшы. Агонь з Бэтлеему - месца зямнога нараджэння Езуса Хрыста - па ўсёй Еўропе, у тым ліку і па Беларусі, традыцыйна развозяць каталіцкія скаўты. Святыня пачынае сваё падарожжа з Вены, куды яе дастаўляюць самалётам з Бэтлеему, потым агонь перадаюць у Чэхію, Польшчу і вязуць да беларускай мяжы, дзе ўрачыста ўручаюць мясцовым скаўтам.

А першая Калядная служба ў Гомелі пачнецца ўжо ў ноч з 24 на 25 снежня - роўна апоўначы, 00.00. Пасля Імшы парафіянаў і гасцей чакае канцэрт Калядных спеваў і гучны сюрпрыз.

Удзень 25 снежня святая Імша пройдзе таксама ў 9.00, 12.00 і 17.00. 26 снежня, каб не згубіць радасць ад нараджэння Збавіцеля, вернікаў запрашаць да ўдзелу ў службах у 8.00 і 19.00.

У сераду 27 снежня, у 19.30, у касцёле пройдзе традыцыйны бясплатны Калядны канцэрт класічнай музыкі.

А ў нядзелю, 31 снежня, на дзень Святой сям'і, дзеці пакажуць "Бэтлеемку" - невялікі Калядны спектакль.

Last modified onПанядзелак, 01 Студзень 2018 15:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць