У Гомелі адкрылася выстава макетаў каталіцкіх храмаў Беларусі [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Паглядзець унікальную экспазіцыю студэнтаў БелДУТ можна бясплатна ў касцёле на вуліцы Савецкай.
У гомельскім рымска-каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці ўпершыню адкрылася выстава макетаў касцёлаў Беларусі. Сярод творчых работ - мініяцюрныя копіі як цяпер існуючых храмаў, так і знішчаных падчас камуністычнага рэжыму. Прадстаўлены таксама графічныя малюнкі каталіцкіх святыняў. Аўтары унікальных работ - студэнты, магістранты і выкладчыкі кафедры «Архітэктура» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ў Гомелі.
Выстава ўжо прайшла ў БелДУТ, а зараз размешчана ў холе касцёла па адрасе вул. Савецкая, 118 (прыпынкі «Гасцініца «Турыст», «Універсітэт»). Паглядзець экспазіцыю можна бясплатна. Храм адкрыты з панядзелка па пятніцу з 7.30 да 9.00 і з 18.00 да 19.30, у суботу - з 7.30 да 9.00, у нядзелю - з 8.30 да 13.30 і з 16.30 да 18.00.
Дарэчы, раней студэнты БелДУТ праводзілі выставу макетаў праваслаўных храмаў Гомельшчыны, распавялі Katolik.life арганізатары.
Related items
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Уратаваць капліцу. У сацсетцы задалі пытанне – мы знайшлі адказ
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску быў прыпынены. Чаму – даведаліся вернікі