За мір і любоў паміж усімі бакамі канфлікту ва Украіне моляцца гомельскія каталікі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
У новых сутыкненнях ў Кіеве каля 10 чалавек загінулі, сотні параненыя, многія цэрквы ў Кіеве няспынна б'юць у званы.
Гомельскія каталікі працягваюць маліцца за ўкраінскі народ і ўстанаўленне міру ў гэтай краіне.
- Разам з усёй Каталіцкай царквой, разам з Папам Рымскім, які моліцца за мір у розных краінах, просім Бога аб мірным вырашэнні гэтага складанага пытання ў нашых суседзяў украінцаў. Каб гэта не стала перамогай зла, а каб усё было так, як кажа Ісус Хрыстос, каб кожны меў глыбокую павагу да іншага чалавека, клапаціўся пра дабро для ўсёй краіны. Просім, каб гэтыя людзі былі натхнёныя Богам, каб, нарэшце, запанаваў мір і любоў паміж усімі бакамі канфлікту, - кажа пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі.
Вернікі будуць маліцца і ўсе наступныя дні, пакуль сітуацыя ва Ўкраіне не стабілізуецца. Таксама святар заклікае парафіянаў памятаць пра братоў-украінцаў і ў сваіх асабістых штодзённых малітвах.
18 лютага ў Кіеве адбыліся новыя жорсткія сутыкненні, паведамляецца аб 9 загінулых і сотнях параненых. Многія царквы ў Кіеве няспынна б'юць у званы, заклікаючы спыніць кровапраліцце.
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
Здесь видео и подробности: www.kp.by/.../3074527
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу