Logo
Print this page

У Гомелі маліліся аб усіх цяжарных і аб адмове медыкаў ад правядзення абортаў

Каля 200 ненароджаных дзяцей паспрабуюць выратаваць ад смерці гомельскія каталікі з дапамогай малітвы.

На святочнай Імшы ў дзень Звеставання Пана, калі Найсвяцейшая Панна Марыя даведалася аб тым, што народзіць Збавіцеля, у гомельскім касцёле маліліся аб усіх цяжарных жанчынах і медыках-гінеколагах, просячы Бога аб тым, каб яны адмовіліся ад правядзення абортаў.

- Просім за жанчын, якія носяць пад сваім сэрцам новае жыццё, пра мужнасць бацькоў адважыцца на нараджэнне дзіцяці і любові да яго, а таксама аб медыках, якія закліканы абараняць жыццё, а не забіваць яго, - маліўся пробашч парафіі айцец Славамір разам з вернікамі.

Як гаворыцца ў паведамленні каталіцкіх біскупаў Беларусі, апублікаваным да дня Звеставання, сёння цяжарныя маці больш, чым калі-небудзь, патрабуюць закліку да Бога, бо сучасны свет у такіх цяжкіх сітуацыях прапануе ім іншае выйсце, якое супярэчыць маральнаму і Божаму закону:

«Жанчыне, якая перажывае крызіс, звязаны з прыняццем станоўчага рашэння нарадзіць дзіця, прапануюць аборт, інакш кажучы дзетазабойства».

- Як казалі святыя, народ, што знішчае сваё нашчадства, чакаюць войны ў выглядзе Божай кары, паколькі забойства дзяцей - гэта гэта вельмі страшны грэх, - нагадаў святар.

Таксама ў Звеставанне гомельскія каталікі пачалі традыцыйную акцыю духоўнага ўсынаўлення: 9-месячную малітву за ненароджанага дзіцяці, якому пагражае аборт. Каля 200 вернікаў касцёла заявілі пра свой намер такога духоўнага ўсынаўлення.

Last modified onСерада, 26 Сакавік 2014 09:51
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.