Шматдзетныя бацькі хрысцілі нованароджаных у гомельскім касцёле [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Марыя стала трэцім дзіцем у сям'і, а Дамініка - пятым!
Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа ў гомельскім каталіцкім храме хрысцілі дваіх дзяцей шматдзетных сужэнцаў. Марыя стала трэцім дзіцем у сям'і, а Дамініка - пятым.
- Бацькі павінны разумець, што, прыносячы сваё дзіцяці для хросту, яны просяць для яго ў Госпада веры і жыцця вечнага, а не здароўя, шчасця, дабрабыту, - нагадвае святар. - А хросныя павінны дапамагаць бацькам перадаць веру дзіцяці, навучыць шукаць і выконваць у сваім жыцці Волю Божую, любіць Бога і бліжняга. Хрост - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у стасункі з Богам. Гэта стасункі жывыя дзякуючы ласцы Духа Святога, якая даецца пры хросце. Таксама пасля гэтага сакрамэнту чалавеку прабачаецца першародны грэх і ўсе грахі, учыненыя да хрышчэння.
Перадача веры з'яўляецца адной з галоўных задач хрысціянскіх сужэнцаў.
Сур'ёзна дапамагаць ім у гэтым павінны і хросныя бацькі. Роля хросных - не толькі пагуляць на хрэсьбінах і дарыць хрэснікам падарункі на Каляды і Дзень нараджэння. Згаджаючыся быць хросным, чалавек бярэ на сябе цалкам вызначаную і даволі вялікую адказнасць. Яго абавязак - зрабіць усё магчымае для таго, каб дзіця вырасла сапраўдным хрысціянінам, а не насіла гэтае імя толькі фармальна.
Хросны абавязкова павінен сачыць за тым, як выхоўваюць яго хрэсніка бацькі, сам мець стасункі з ім і раскрываць для яго праўды веры, далучаць да сакрамэнтаў, дапамагаць вадзіць у Нядзельную школу, і да канца свайго зямнога жыцця заўсёды маліцца за яго. Нават калі з Царквы сыдуць бацькі, хросны абавязаны клапаціцца пра духоўнае жыццё хрэсніка.
Related items
-
У касцёлах пачаліся незвычайныя службы – Рараты. Вось як яны праходзяць
-
Мама траіх дзяцей вядзе паблік з адным падпісчыкам. Для чаго?
-
Прадстаўнікі трох рэлігій памаліліся ў ізраільскім кібуцы, атакаваным баевікамі
-
Нечаканае ад папулярнага пісьменніка РФ: чытае Ружанец і размаўляе па-беларуску
-
#НасустрачРаству – праводзім Адвэнт разам з грэка-католікамі Беларусі