Маладая гамяльчанка перажыла рак і прыйшла ў Касцёл з мужам
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (3)
«Калі лекары выявяць метастазы і адмераюць мне тэрмін, - я адмоўлюся ад лячэння, каб нарадзіць дзіця».
На днях у святой Імшы ў гомельскай рымска-каталіцкай царкве зноў удзельнічала 24-гадовая Крысціна - даўняя парафіянка, якая на некалькі гадоў вымушана была пакінуць касцёл. У маладой гамяльчанкі нечакана выявілі рак - дзяўчына перажыла доўгі лячэнне і шмат пакут (чытайце інтэрв'ю «Рак - гэта лепшае, што было ў маім жыцці»).
У выніку хвароба адступіла. І цяпер Крысціна зноў у храме, але ўжо разам са сваім мужам Канстанцінам.
- Спачатку, калі я даведалася пра хваробу, я далёка адышла ад Бога, было вельмі цяжка прыняць сваю хваробу, прыняць такую несправядлівасць. Але калі наступіў самы пік болю, калі я адчувала велізарныя пакуты, я пачала разумець усё па-іншаму, свет адкрыўся па-новаму. Я зразумела, што праз боль я ачышчаюся і атрымліваю адказы на многія пытанні. Тады я наадварот звярнулася да Бога і стала бліжэй да Яго. Мне вельмі дапамог айцец Славамір і асабліва - малітва маёй суполкі за маё выздараўленне.
Аднаму Богу вядома, чаму і для чаго Ён паслаў гэтую хваробу. У любым выпадку такія выпрабаванні даюцца нездарма, лічыць Крысціна і кажа, што прыйшла ў храм сёння з удзячнасцю Богу:
- А яшчэ з надзеяй. Мне моцна баляць ногі і я перажываю з-за магчымых метастазаў. Але я адразу вырашыла, што калі выявяць метастазы і лекары мне адмераюць тэрмін, - я адмоўлюся ад лячэння, каб нарадзіць дзіця.
Related items
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
Ольга, я узнавала, ребенку не переходит болезнь матери. Тем более метастазы.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу