BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Місіс Беларусь» з мужам прыме ўдзел у «Тыдні без абортаў» у Гомелі

З удзелам Юліі Перагудавай у бліжэйшы час плануюць зняць відэаролік і падрыхтаваць білборд на тэму захавання жыцця.

Першая ў гісторыі краіны «Місіс Беларусь», 31-гадовая гамяльчанка Юлія Перагудава разам са сваім мужам Дзмітрыем будзе актыўна ўдзельнічаць у акцыях у рамках «Тыдня без абортаў», які ўпершыню пройдзе ў Гомелі 13-18 кастрычніка.

Юлія Перагудава была абрана «Місіс Беларусь-2014» у траўні гэтага года. У сям'і Юліі і Дзмітрыя ўжо двое дзяцей. Самая прыгожая сямейная жанчына Беларусі ўбачыла сваё пакліканне ў барацьбе за захаванне новага жыцця і сама патэлефанавала ў грамадскае аб'яднанне «Выратаванне немаўлятаў», прапанаваўшы свае паслугі.

- Мне вельмі балюча глядзець на дарослых жанчын, якіх некалі не спынілі ад абортаў. Цяпер яны спрабуюць нарадзіць, але беспаспяхова. Сутыкнуўшыся з многімі такімі жанчынамі, я зразумела, што мой абавязак - спыняць новае пакаленне ад абортаў, - тлумачыць Гомельскаму каталіцкаму парталу свае матывы Юлія.

Яна гатовая ўдзельнічаць у акцыі любым чынам: раздаваць на вуліцы ўлёткі, гутарыць з цяжарнымі ў жаночых кансультацыях, а асабліва хоча пагаварыць з маладымі мужчынамі:

- Калі яны адпраўляюць сваіх любімых на аборты, часта нават не ўсведамляюць, якога роду гэта будзе працэдура. А з дзяўчатамі планую таксама размаўляць пра тое, у чым розніца шлюбу афіцыйнага і грамадзянскага, і чым звычайна заканчваецца моднае сёння сужыццё.

Дарэчы, з удзелам Юліі ў бліжэйшы час плануюць зняць відэаролік і падрыхтаваць білборд на тэму захавання жыцця.

Last modified onАўторак, 09 Верасень 2014 09:19
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць